Ле́пка — адзін з найбольш распаўсюджаных працэсаў стварэння скульптурнага твора, звязаны з працай над мяккім, пластычна падатлівым матэрыялам: вільготнай глінай, пластылінам, воскам. Лепка выконваецца як ручная праца — пальцамі, далонямі, стэкамі розных відаў — метадамі дадання (і частковага зняцця) матэрыялу. Мяккі матэрыял наносіцца на металічны каркас, які служыць унутранай апорай.
З дапамогай лепкі ствараюцца як самастойныя творы, так і мадэлі для скульптуры, што выконваецца ў іншай тэхніцы (высяканне, ліццё, чаканка і інш.).
У дзіцячай мастацкай творчасці лепка з'яўляецца каштоўным, з педагагічнага пункту гледжання, і даступным заняткам, што развівае ў дзіцяці адчуванне формы і здольнасць да самастойнага адлюстравання навакольнага свету, выражэння ўласнага погляду на яго.
У пераносным значэнні тэрмін ужываецца ў жывапісе ці графіцы ў сувязі з «лепкай формы» святлаценем і колерам.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Тэхнікі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Катэгорыя:Хобі Катэгорыя:Тэхнікі скульптуры