Ёган Георг Корб (; ) — нямецкі дыпламат, падарожнік, дзяржаўны дзеяч.

Сакратар пасольства, адпраўленага імператарам Леапольдам I у Маскву да імператара Пятра I у 1698 годзеМалыгин П. Д. Западноевропейские авторы XV—XVII вв. о России: материалы к биобиблиографическому словарю. — М.: ИА РАН, 2018. — С. 78.. На чале пасольства стаяў граф Ігнацій Хрыстафор фон Гварыент і Раалль. Ё. Г. Корб першым з замежных аўтараў апісаў Расію пры Пятры I.

Пасольства ў Масковію Пасольства з 35 чалавек выехала з Вены 10 студзеня 1698 года. Знаходзячыся на пасадзе сакратара, Ёган Георг Корб падчас усяго свайго падарожжа вёў дзённік.

У Вялікім Княстве Літоўскім На сваім шляху ў Масковію пасольства праязджала праз Вялікае Княства Літоўскае, у дзённіку Ёгана Георга Корба ёсць звесткі пра Вільню, Ашмяны, Баруны, Менск, Барысаў, Друцк, Шклоў і іншыя беларускія гарады і вёскі, побыт іх жыхароў, кляштары, шляхі зносін і іншае.

Ёган Георг Корб адзначыў у сваім дзённіку зацятасць змагання сапежанцаў і «рэспубліканцаў» у Вялікім Княстве Літоўскім. Праязджаючы праз Барысаў у сакавіку 1698 года, ён заўважыўГісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 3. Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII—XVIII стст.) / Ю. Бохан [і інш.]; Рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Экаперспектыва, 2004. — 344 с.; іл.:

У Друцку запісаў Корб мясцовую легенду, параўнаўшы горад з Трояй.

У Расійскай дзяржаве У красавіку 1698 года пасольства прыбыло ў Смаленск у суправаджэнні ваяводы Пятра Салтыкова. Далей яны накіраваліся ў Дарагабуж, праехалі міма Болдзіна манастыра і праз некалькі дзён дабраліся да Мажайска. Наступным пунктам на шляху пасольства сталі сядзіба князя Барыса Галіцына Вязёмы і Адзінцова. 29 красавіка 1698 года праехаўшы міма Новадзявочага манастыра, дзе была зняволена царэўна Соф’я, пасольства прыбыло ў МасквуГПИБ / Корб И. Г. Дневник путешествия в Московию — СПб., 1906. Стр. 33—41.

У Маскве пасольства знаходзілася пад наглядам думнага дзяка Емяльяна Украінцава і мела кантакты з такімі асобамі як князь Б. А. Галіцын, генерал Лефорт, Патрык Гордан, Л. К. Нарышкін. Пры апісанні маскоўскага Крамля Корб у сваім дзённіку згадвае Архангельскі сабор, Дабравешчанскі сабор і званіцу Івана Вялікага са звонам вагай у 2200 пудоў (папярэднік Цар-звона)ГПИБ / Корб И. Г. Дневник путешествия в Московию — СПб., 1906. Стр. 219.

Акрамя гэтага запісы Корба змяшчаюць інфармацыю пра маскоўскую культуру, норавы і звычаі канца XVII стагоддзя, а таксама інфармацыю пра больш як 50 караблёў Пятроўскага флоту і некалькі карт Азоўскага мора з крэпасцямі Азоў і Таганрог.

У час знаходжання пасольства ў Маскве адбыўся стралецкі бунт, які завяршыўся рэпрэсіямі, сведкам якіх стаў Ё. Г. Корб. Усё ўбачанае ён падрабязна апісаў у сваім дзённіку, зрэшты, роўна як і іншыя характэрныя падзеі таго часу, паколькі ён паспеў блізка пазнаёміцца са шматлікімі паплечнікамі Пятра I: Галіцыным, Нарышкіным, А. Д. Меншыкавым, Рамаданаўскім і інш.

У Маскве імперскае пасольства знаходзілася да 23 ліпеня 1699 года і вярнулася назад у вену 27 верасня таго ж года.

Выданне дзённіка У 1700 годзе Ёган Георг Корб выдаў ў Вене «Дзённік падарожжа ў Масковію» () на лацінскай мове. Але ўжо ў 1702 годзе, па патрабаванні расійскага ўрада, амаль увесь тыраж кнігі быў прыбраны з продажу і знішчаны, так што ацалелыя асобнікі яго сталі бібліяграфічнай рэдкасцю. Прычынай знішчэння тыражу стала нібыта перабольшанае апісанне зверстваў падчас расправы расійскіх уладаў над стральцамі, на якія звярнуў увагу расійскі пасол. Венскі двор з меркаванняў стварэння антышведскага і антыасманскага саюза з Расіяй вырашыў не сварыцца са сваім патэнцыйным саюзнікам. Акрамя таго, яшчэ адной значнай прычынай знішчэння тыражу магло быць тое, што ў выданні дзённіка Ё. Г. Корба былі апублікаваны залішне падрабязныя планы новых рускіх крэпасцей, што таксама магло быць выкарыстана шведамі і туркамі.

Далейшая кар’ера Дыпламатычныя даручэнні былі не адзінай сферай дзейнасці Ё. Г. Корба. З 1700 года ён перайшоў на службу да герцага Пфальц-Зульцбахскаму, дзе з часам заняў бачнае становішча: з 1705 года — член зульцбахскага княжацкага савета, з 1712 года — надворны саветнік, а з 1732 года — канцлер.

У ратушы Карлштата захаваўся прыжыццёвы партрэт Ё. Г. Корба.

Публікацыі дзённіка Diarium itineris in Moscoviam perillustris ac magnifici domini Ignatii Christophori nobilis domini de Guarient, & Rall, Sacri Romani Imperii, & Regni Hungariae Equitis, Sacrae Caefareae Majestatis Consiliarii Aulico-Bellici ab Augustißimo & Invictißimo Romanorum Imperatore Leopoldo I. ad Serenißimum, ac Potentißimum Tzarum et Magnum Moscoviae Ducem Petrum Alexiowicium anno MDCXCVIII ablegati extraordinarii. Descriptum a Joanne Georgio Korb, p.t. Secretario Ablegationis Caesareae. Viennae Austriae, Voigt, . Аблічбаваны асобнік са збору Баварскай Дзяржаўнай Бібліятэкі

Пераклады на рускую мову Дневник поездки в Московское государство Игнатия Христофора Гвариента, посла императора Леопольда I к царю и великому князю московскому Петру Первому в 1698 году, веденный секретарем посольства Иоанном Георгом Корбом / Пер. и прим. Б. В. Женева и М. И. Семевского // ЧОИДР 1866, Кн. 4; 1867, Кн. 1; 1867, Кн. 3. скан у РНБ, скан у ПБ , даступны тэкст (скан у wikimedia.org)

Крыніцы

Літаратура

Nolte, Hans-Heinrich. Korb, Johann Georg // Neue Deutsche Biographie (NDB). — Bd. 12. Kleinhaus — Kreling. — Berlin: Duncker & Humblot, 1979. — S. 581—582. (нем.)

Спасылкі

Біяграфія і партрэт І. Г. Корба на афіцыйным сайце г. Карлштата (нямецк.) Корб, Ёган Георг

Катэгорыя:Дыпламаты XVII стагоддзя Катэгорыя:Паслы ў Рускай дзяржаве Катэгорыя:Паслы Германіі ў Расіі Катэгорыя:Паданні замежнікаў Катэгорыя:Аўтары дзённікаў