Місгендарынг () — выкарыстанне адносна чалавека гендарных маркераў, якія не супадаюць з яго гендарнай ідэнтычнасцю. Да гэтага паняцця адносяцца зварот або згадка чалавека ў неадпаведным граматычным родзе або з неадпаведнымі займеннікамі. Найчасцей з місгендарынгам сутыкаюцца трансгендарныя і небінарныя людзі. Тыповы прыклад місгендарынгу — дэднэймінг, зварот да трансгендарнага чалавека па імені, якое ён выкарыстоўваў да пераходу. Місгендарынг можа быць выпадковай памылкай, а можа быць наўмыснай спробай абразіць і прычыніць дыскамфорт. Часты місгендарынг негатыўна адбіваецца на псіхічным здароўі трансгендарных людзей — ён пагаршае гендарную дысфарыю.

Крыніцы

Катэгорыя:Гендар Катэгорыя:Трансгендарнасць