«Ва-банк 2, або ўдар у адказ» () — польская крымінальная камедыя 1985 года рэжысёра Юльюша Махульскага. Працяг ягонай дэбютнай камедыі «Ва-банк» (1981).
Сюжэт У маі 1936 года былы злодзей і банкір Густаў Крамер з дапамогай Штыца, з якім пазнаёміўся за кратамі, смела ўцякае з турмы. Але перад тым, як адправіцца за мяжу, вырашае ажыццявіць тое, пра што марыў у няволі — адпомсціць Генрыку Квінце. Ён наймае забойцу Тэндляжа, выкрадае дачку Марты Рыхлінскай і ладзіць пастку для Квінты — замыкае яго ў гаражы свайго сакратара Ставіскага і выклікае паліцыю. Тым не менш, удар у адказ не зусім удалы, бо Квінта аказваецца вельмі дальнабачным. Ён вырываецца з пасткі, і больш за тое — уцягваючы ў справу кінастудыю Датчаніна — робіць з уцёкаў Крамера ў Швейцарыю паездку ў польскую вёску Зэгжэ. Нядобрасумленны банкір зноў трапляе ў турму, а Квінта і Датчанін спусташаюць ягоны швейцарскі рахунак.
У ролях
Ян Махульскі – Генрык Квінта Леанард Пятрашак – Густаў Крамер Вітольд Пыркаш – Датчанін Кшыштаф Кершноўскі – Нута Яцэк Хмельнік – Мокс Эльжбета Заянцуўна – Наталля Эва Шыкульска – Марта Рыхлінская Аня Гузэк – Юстыся Рыхлінская Браніслаў Урацлаўскі – Эдвард Штыц Юзаф Пара – камісар Прыгода Рышард Котыс – Мэльскі Збігнеў Гейгер – Ставіскі, сакратар Крамера Юзаф Яворскі – Тэндляж Гжэгаж Херамінскі – асістэнт камісара Прыгоды Марэк Вальчэўскі – Твардыевіч, дырэктар турмы Беата Тышкевіч – фальшывая графіня Жвірская Ежы Матуля – Януш Ян Крук – наёмны забойца Міхал Паўліцкі – старшыня Францішак Жвірскі Яхім Лямжа – «нямецкі салдат» Марэк Кемпінскі – Маліноўскі, падначалены Твардыевіча Чэслаў Пшыбыла – вартаўнік у турме Тадэвуш Кажушнік – «польскі салдат» Яўгеніюш Валачэк – селянін, якога Штыц сустрэў на дарозе Тадэвуш Багуцкі – адвакат Крамера Багдан Сламінскі – «нямецкі мытнік» Уладзімеж Мусяў – «Шпуля» Рышард Мруз – пілот
Вытворчасць Фільм здымаўся ў Лодзі, у тым ліку каля брамы Вышэйшай дзяржаўнай кінашколы на вуліцы Тарговай, брамы старых могілак на вуліцы Аградовай, а таксама ў горадзе Серадзе
Крытыка Нягледзячы на цікавы сюжэт і таленавітую акцёрскую ігру, «Ва-банк 2» не быў сустрэты крытыкамі гэтак жа прыхільна, як больш раннія карціны Юліуша Махульскага «Ва-банк» і «Сэксмісія».
Узнагароды У 1985 на Фестывалі польскіх мастацкіх фільмаў кампазітар Генрык Кузняк атрымаў узнагароду за музыку да стужкі «Ва-банк 2, або ўдар у адказ», сама ж карціна была адзначана прэміяй гледачоў.
Крыніцы
Бібліяграфія «Ва-банк 2, або ўдар у адказ» у базе IMDb (ang.) «Ва-банк 2, або ўдар у адказ» у базе Filmweb «Ва-банк 2, або ўдар у адказ» у базе filmpolski.pl
Спасылкі Кадры з «Ва-банк 2, або ўдар у адказ» на YouTube-канале кінастудыі Kadr Фота з фільма «Ва-банк 2, або ўдар у адказ» у базе Нацыянальнай фільматэкі „Fototeka”
Катэгорыя:Фільмы Польшчы 1985 года Катэгорыя:Кінакамедыі 1985 года Катэгорыя:Крымінальныя фільмы 1985 года Катэгорыя:Кінакамедыі Польшчы Катэгорыя:Крымінальныя фільмы Польшчы Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў Лодзі Катэгорыя:Фільмы Юльюша Махульскага