Прэмія Х’юга за найлепшы раман () — адна з прэмій імя Х’юга Гернсбека за навукова-фантастычныя або фэнтэзійныя раманы, якую штогод прысуджае Сусветнае таварыства навуковай фантастыкі.

Прэмія ўручаецца з 1953 (выключэнні — 1954 і 1957). Ад 1996 года творы 50, 75 і 100-гадовай даўніны пачалі адзначаць прэміяй «Рэтра-Х’юга».

Патрабаванні У намінанты можа патрапіць літаратурны твор, які адпавядае наступным крытэрыям:

Твор павінен быць навукова-фантастычным або фэнтэзійным. Твор павінен быць выдадзены на англійскай мове або перакладзены на яе. Твор павінен быць апублікаваны на працягу папярэдняга каляндарнага года. Аб’ём твора павінен быць 40 000 слоў і болей.

Пераможцы Сярод найбольш вядомых аўтараў, адзначаных прэміяй Х’юга за найлепшы раман, былі:

Роберт Хайнлайн — «Двайная зорка» (), 1956 Фрэнк Герберт — «Дзюна», 1966 Урсула Кробер Ле Гуін — «Левая рука Цемры» (), 1970 Філіп Хасэ Фармер — «Вярніцеся ў свае раскіданыя целы» (), 1972 Айзек Азімаў — «Самі багі» (), 1973 Фрэдэрык Пол — «Брама» (), 1978 Артур Кларк — «Фантаны раю» (), 1980 Джаан Роўлінг — «Гары Потэр і Келіх агню», 2001 Ніл Гейман — «Амерыканскія багі», 2002 Лю Цысінь — «Задача трох цел», 2015

Гл. таксама Прэмія «Неб’юла» Прэмія «Локус»

Крыніцы

Катэгорыя:Літаратурныя прэміі Катэгорыя:Літаратурныя прэміі ЗША Катэгорыя:Узнагароды паводле алфавіта Катэгорыя:Прэмія Х’юга