«Другі пол», або «Другая плоць» () — двухтомнае філасофска-фемінісцкае эсэ Сімоны дэ Бавуар, апублікаванае ў 1949Simone de Beauvoir, Le Deuxième Sexe, tomes I et II, éd. Gallimard, 1949, 400p. (ISBN 978-2-07-020513-4) et 588 p. (ISBN 978-2-07-020513-4)..

Ад пачатку эсэ пісалася як філасофскі тэкст, адначасова экзістэнцыялісцкі і фенаменалагічны, але праца таксама з’яўлялася часткай большага аўтабіяграфічнага праектаLecarme-Tabone Éliane, «Essai et autobiographie: du Deuxième Sexe aux Mémoires d’une jeune fille rangée», Les Temps Modernes, vol. 654, no 3,‎ 2009, p. 1—21..

Гэта эсэ — не простае назіранне за становішчам жанчын пасля Другой сусветнай вайны, гэта твор з філасофскім зместам, багаты на літаратурныя, гістарычныя, сацыялагічныя, біялагічныя і медыцынскія спасылкі. Крэда, якое ўскосна прасочваецца на старонках, заключаецца ў тым, што ні ў адной жанчыны няма дакладнага лёсуLundgren-Gothlin, Eva. (trad. du suédois), Sexe et existence: la philosophie de Simone de Beauvoir, Paris, Michalon, 2001, 347 p. (ISBN 2-84186-144-9, OCLC 406749221).

Структура эсэ Эсэ прысвечана Жаку-Ларану Босту. «Другі пол» падзелены на два тамы, якія складаюцца, адпаведна, з трох і чатырох частакСымона дэ Бавуар, Другі пол, фрагмэнт перакладу эсэ (пер. У. Гарбацкі), 2018, ПрайдзіСвет, https://prajdzisvet.org/texts/prose/druhi-pol.html. Том I Уступ Частка першая: «Лёс» Частка другая: «Гісторыя» Частка трэцяя: «Міфы»

Том II Уступ Частка першая: «Навучанне» Частка другая: «Сітуацыя» Трэцяя частка: «Абгрунтаванні» Частка чацвёртая: «Да вызвалення» Заканчэнне

Крыніцы

Катэгорыя:Філасофія Катэгорыя:Фемінізм Катэгорыя:Літаратура Францыі