Аксана Мікалаеўна Колб () ― беларуская журналістка, грамадская дзяячка, рэдактарка газеты «Новы Час» (2015—2023).

Біяграфія Нарадзілася 10 ліпеня 1968 года ў Гомелі. Дзіцячыя гады прайшлі ў Лідзе«„Новы час“ чытае як мінімум тысяча зьняволеных». Размова з галоўнай рэдактаркай Аксанай Колб, Радыё Свабода, 20 красавік 2021..

Скончыла гістарычны факультэт БДУСтаронка Аксаны Колб у Фэйсбуку..

З 1995 года працавала ў газеце «Згода»«„Новы час“ чытае як мінімум тысяча зьняволеных». Размова з галоўнай рэдактаркай Аксанай Колб, Радыё Свабода, 20 красавік 2021..

Газета «Новы Час» З 2007 года працавала ў «Новым часе». З верасня 2015 года з’яўлялася галоўнай рэдактаркай газеты«„Новы час“ чытае як мінімум тысяча зьняволеных». Размова з галоўнай рэдактаркай Аксанай Колб, Радыё Свабода, 20 красавік 2021..

Перыяд рэдактарства Колб можна назваць найбольш складаным за ўвесь час існавання выдання. Да 2017 году газета распаўсюджвалася альтэрнатыўным шляхам, бо РУП «Белсаюздрук» і РУП «Белпошта» не падпісвалі дамову на распаўсюд«„Новы час“ чытае як мінімум тысяча зьняволеных». Размова з галоўнай рэдактаркай Аксанай Колб, Радыё Свабода, 20 красавік 2021/.

У 2020 годзе ў выніку рэпрэсій зноў пачаўся чарговы цяжкі перыяд газеты: затрымлівалі і арыштоўвалі журналістаў і фотарэпарцёраў газеты. «Белсаюздрук» зноў разарваў дамову з рэдакцыяй«„Новы час“ чытае як мінімум тысяча зьняволеных». Размова з галоўнай рэдактаркай Аксанай Колб, Радыё Свабода, 20 красавік 2021.

19—20 кастрычніка 2021 года ў сядзібе выдання і па месцах жыхарства журналістаў прайшлі ператрусы, былі дапытаныя супрацоўнікі, у тым ліку рэдактарка Аксана Колб.

З жніўня 2021 года «Новы час» не выходзіць у папяровым фармаце, сайт novychas.by быў заблакаваны ўладамі ў кастрычніку 2021 года. 8 лістапада 2021 года ўлады ліквідавалі Таварыства беларускай мовы — заснавальніка «Новага Часу». У адказ на блакіроўку рэдакцыя запусціла люстэрка novychas.onlineУлады ліквідавалі Таварыства беларускай мовы — заснавальніка «Новага Часу», Новы Час, 08-11-2021, https://novychas.online/hramadstva/ulady-likvidavali-tavarystva-belaruskaj-movy.

20 красавіка 2022 года Аксану Колб затрымалі па артыкуле 342 КК. Пасля трох дзён у ІЧУ на Акрэсціна яе змясцілі ў СІЗА № 1. 15 чэрвеня суддзя Цэнтральнага суда Мінска Дзмітрый Карсюк прысудзіў Колб да 2 гадоў і 6 месяцаўСілавікі прыйшлі забіраць рэдактарку «Новага часу» з кувалдамі і шчытамі, Беларуская служба Польскага Радыё, 20.04.2022 абмежавання свабоды з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. 22 ліпеня суддзя Фрунзенскага суда Юлія Блізнюк прысудзіла Аксане Колб 13 сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 19.11. 29 ліпеня Колб пакінула Беларусь.

12 снежня 2023 года Аксана Колб абвясціла пра сыход з пасады галоўнага рэдактара «Новага часу».

Сям’я Замужам, мае дарослую дачку і ўнука.

Крыніцы

Катэгорыя:Рэпрэсаваныя