Брыжыт Жыро (, нар. , Сіды-Бель-Абес) — французская пісьменніца, лаўрэат Ганкураўскай прэміі 2022 года.
Біяграфія Нарадзілася ў 1960 годзе ў горадзе Сіды-Бель-Абес (Французскі Алжыр), з дзяцінства жыла ў Ліёне. Працавала прадаўцом кніг, аўтар раманаў і іншай прозы.
У 1997 годзе першая кніга Жыро «Пакой бацькоў» (La Chambre des parents) была адзначана студэнцкай прэміяй. У 2007 годзе стала лаўрэатам Ганкураўскай прэміі за зборнік апавяданняў «Каханне занадта пераацэнена» (L’amour est très surestimé), у 2009 годзе ўдастоена прыза журы Вялікай прэміі Жана Жыёна за раман «Дзіўны год» (Une année). У 2019 годзе стала фіналістам прэміі Медычы з раманам «Дзень адвагі» (Jour de courage).
3 лістапада 2022 года ў чатырнаццатым туры галасавання журы стала трынаццатай жанчынай — уладальніцай Ганкураўскай прэміі за аўтабіяграфічную аповесць «Жыць хутка» (Vivre vite) пра асабісты досвед Жыро, здабыты пасля гібелі ў 1999 годзе яе мужа Клода ў дарожнай аварыі. Вырашальным стаў голас прэзідэнта акадэміі, які аддаў Жыро перавагу перад яе канкурэнтам — Джуліяна да Эмполі.
Катэгорыя:Франкамоўныя пісьменнікі