Жан-Жак Шуль (; нар. г., ) — французскі пісьменнік і драматург, лаўрэат Ганкураўскай прэміі (2000) за раман «Інгрыд Кавен».
Біяграфія Жан-Жак Шуль нарадзіўся 9 кастрычніка 1941 года ў Марселі. Першы свой раман «Роза Пусьер» Жан-Жак Шуль напісаў у 1972 годзе, але гэты раман, як і наступны за ім «Тэлекс № 1», які выйшаў у 1976 годзе, засталіся незаўважанымі чытаючай публікай і літаратурнымі крытыкамі.
У 2000 годзе Жан-Жак Шуль атрымлівае адну з самых прэстыжных літаратурных узнагарод Францыі — Ганкураўскую прэмію за раман «Інгрыд Кавен», які апавядае пра нямецкую актрысу і спявачку, другую жонку пісьменніка, якая раней была музай Іў Сен Ларана і жонкай кінарэжысёра Райнера Фасбіндэра, аднак гэта не біяграфія актрысы.
Катэгорыя:Франкамоўныя пісьменнікі