Ірына Іванаўна Бугрова (21 траўня 1954 — 6 снежня 2011, Мінск, Беларусь) — беларуская паліталагіня, сацыяльная псіхалагіня, спецыялістка ў дзейнасці няўрадавых арганізацый, публіцыстка.

Біяграфія Ірына Іванаўна Бугрова нарадзілася ў Мінску ў 1954.

У 1986 у Маскве абараніла дысертацыю на тэму «Мастацкая культура як фактар сацыялізацыі асобы ва ўмовах удасканалення сацыялізму»Поминальник философoв, Институт Философии Российской Академии Наук, https://web.archive.org/web/20210416084928/https://iphras.ru/page29003184.htm. Кандыдатка філасофскіх навук (1986). Працавала дацэнткай кафедры паліталогіі і сацыялогіі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Дырэктарка праекта Міжнароднага інстытуту палітычных даследаванняў. З канца 1990-х да 2004 выкладала курс «Палітычная культура» ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце на франка-беларускім факультэце палітычных навук (Мінск).

Разам з Сяргеем Панькоўскім, Святланай Навумавай і Аляксандрам Фядутам стаяла ля вытокаў інфармацыйна-аналітычнага сайта «Наша думка». Супрацоўнічала з грамадзянскай супольнасцю, была арганізатаркай шматлікіх семінараў і трэнінгаў, якія спрыялі станаўленню грамадзянскай супольнасці БеларусіСкончалась Ирина Бугрова, известный белорусский политолог, Naviny.By, 07.12.2011, https://naviny.online/rubrics/society/2011/12/07/ic_news_116_382222.

Памерла 6 снежня 2011 года ад анкалагічнай хваробыУ. Гарбацкі, Якая палітыка, такая і культура. З нагоды сьмерці Ірыны Бугровай, ARCHE, 11-2011, с. 500-501.. Пахавана на могілках у Калодзішчах (Мінскі раён).

Навуковая дзейнасць Цэнтральнай даследчай тэмай Бугровай было пытанне беларускай палітычнай культуры. Па-нямецку ў 1998 Бугрова выдала працу «Politische Kultur in Belarus: Eine Rekonstruktion der Entwicklung vom Großfürstentum Litauen zum Lukaschenko-Regime» («Палітычная культура Беларусі: ад Вялікага княства Літоўскага да рэжыму Лукашэнкі»)Irina Bugrova, Politische Kultur in Belarus: Eine Rekonstruktion der Entwicklung vom Großfürstentum Litauen zum Lukaschenko-Regime, Untersuchungen des FKKS. Mannheim, 1998.. Ірына Бугрова адной з першых у беларускай палітычнай навуцы звярнула ўвагу на інстытуцыйныя традыцыі, а таксама каштоўнасці і кодэксы паводзін беларусаў, якія перадаюцца пакаленнямі і часта маюць цэнтральнае значэнне для працэсаў палітычнай трансфармацыі.

Акрамя пытання палітычнай культуры даследніцу цікавіла спецыфіка дзейнасці мясцовай грамадзянскай супольнасці ва ўмовах недэмакратыіBuhrova, Iryna, and Bettina Lange. “Einheit Über Vielfalt? Regionen Im Zentralstaat.” Osteuropa, vol. 54, no. 2, 2004, pp. 39–56. JSTOR, www.jstor.org/stable/44932120. Accessed 28 Mar. 2021.. Гэтай тэме Бугрова прысвяціла шматлікія артыкулы і трэнінгі.

З'яўляецца суаўтарам кнігі "Дзяржава і грамадзянская супольнасць" (2000), а таксама шэрагу вучэбных паліталагічных дапаможнікаў.

Бібліяграфія Irina Bugrova and Svetlana Naumova: Parliamentary elections and foreign policy orientations of Belarus, Vector – Belarusian Journal of International Politics, 1/1, 1996, pp. 2–7. Irina Bugrova, The Identity of Belarus: an Experience of the "Understanding" Political Science, Vector – Belarusian Journal of International Politics, no. 3, 1997, pp. 2-10. Irina Bugrova, Politische Kultur in Belarus: Eine Rekonstruktion der Entwicklung vom Großfürstentum Litauen zum Lukaschenko-Regime, Untersuchungen des FKKS. Mannheim, 1998. Iryna Buhrova and Bettina Lange. “Einheit Über Vielfalt? Regionen Im Zentralstaat.” Osteuropa, vol. 54, no. 2, 2004, pp. 39–56. Публікацыі Ірыны Бугровай на сайце «Наша думка» за 2003 год. Бугрова И. Идентичность Беларуси: из опыта понимающей политологии // Белорусская перспектива. — 1997. — № 3. — С. 2–11. Бугрова Ирина. Молодое белорусское государство и общество: альянс или мезальянс? / И. Бугрова [ред.] Гельмут Курт // Национальная идентичность Беларуси: Материалы семинара. Минск, 2004. С. 9.

Гл. таксама Святлана Навумава Сяргей Панькоўскі Уладзімір Роўда Аляксандр Фядута

Крыніцы

Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1954 годзе Катэгорыя:Памерлі ў 2011 годзе Катэгорыя:Памерлі ў Мінску Катэгорыя:Палітолагі Беларусі