Джон Брэдлі Уэст (; нар. 15 верасня 1988, Манчэстэр, Вялікабрытанія) — брытанскі акцёр кіно і тэлебачання, вядомы найболей ролямі Сэма Тарлі ў серыяле «Гульня тронаў» і Джэка Руні ў серыяле «Задача трох цел».
Біяграфія Джон Брэдлі нарадзіўся 15 верасня 1988 у Манчэстэры ў каталіцкай сям’і.
Вывучаў права, псіхалогію, англійскую мову і тэатральнае мастацтва ў каталіцкім каледжы Ларэта (2005—2007). Мае ступень бакалаўра акцёрскага майстэрства Манчэстэрскай тэатральнай школы Манчэстэрскага сталічнага ўніверсітэта (2010).
Творчасць
Атрымаў ролю Сэма Тарлі ў серыяле «Гульня тронаў» на першым праслухоўванні. Увасабленню гэтага вобраза даў высокую ацэнку Джордж Р. Р. Марцін.
Сярод ягоных знакавых роляў: Джавані дзі Ларэнца дэ Медычы ў драме «Борджыя» (2011), Уэслі ў брытанскім серыяле «Бессаромнікі» (2011), канспіролаг Хаўсман у «Падзенні Месяца» (2022).
У 2024 сыграў Джэка Руні, аднаго з ключавых персанажаў серыяла «Задача трох цел» (2024).
Фільмаграфія
Кіно ГодНазва па-беларуску Назва ў арыгінале Роля 2012«Ганна Карэніна» Anna Karenina Аўстрыйскі прынц2015«Трэйдэры» Traders Вернан Стайнс«Скрадзенае спатканне» Man Up Эндру2016«Браты з Грымсбі» Grimsby Дэрык Фелнер«Роджэр»Roger Рой 2017«Амерыканскі д’ябал» American Satan Рыкі Ролінс 2018«Нулявы пацыент» Patient Zero Scooter2022«Падзенне Месяца» MoonfallХаўсман«Давай ажэнімся» Marry MeКолін Кэлаўэй«Дзеці з чыгункі вяртаюцца» The Railway Children ReturnРычард Пэкс
Тэлебачанне YearНазва па-беларуску Назва ў арыгінале Роля 2011-19«Гульня тронаў» Game of Thrones Сэм Тарлі 2011«Борджыя» Borgia Джавані дзі Ларэнца дэ Медычы2012«Мэрлін» Merlin Тыр Сьюард«Бессаромнікі» Shameless Уэслі 2016«Апошні забойца драконаў»The Last Dragonslayer Гордан (дарослы)2019«Saturday Night Live» Saturday Night Live Самога сябе«Робацып» Robot Chicken Гордан Рамзі, Квінт, Эрык (голас) 2020«Гарадскія міфы» Urban Myths Малады Лес Доўсан 2023«Паўночны бераг» North Shore Макс Друмонд 2024«Задача трох цел» 3 Body ProblemДжэк Руні
Крыніцы
Катэгорыя:Акцёры XXI стагоддзя Катэгорыя:Акцёры паводле алфавіта Катэгорыя:Акцёры Вялікабрытаніі