Пат (,  — «гульня ўнічыю») — становішча ў шахматнай партыі, пры якім бок, які мае права ходу, не можа яго выкарыстаць, бо ўсе ягоныя фігуры і пешкі пазбаўлены магчымасці зрабіць ход паводле правіл, прычым кароль не знаходзіцца пад шахам.

Вынік гульні пры ўзнікненні пата У сучасных класічных шахматах пат прыводзіць да нічыёй. Такое правіла канчаткова ўстанавілася ў XIX стагоддзі і ўваходзіць цяпер у збор шахматных правіл ФІДЭ. Але ў іншых шахматных гульнях, як сучасных, так і ў тых, што існавалі раней, правілы могуць адрознівацца. Напрыклад:

Пат прыносіў перамогу гульцу, які зрабіў апошні ход: У арабскім шатранджы. На Блізкім Усходзе ў X стагоддзі. У сярэднія вякі ў многіх еўрапейскіх краінах.

Пат прыносіў перамогу гульцу, які зрабіў апошні ход, але цана гэтай перамогі ніжэй, чым цана мата ці перамогі праз здачу праціўніка: У XV—XVIII стагоддзях у Іспаніі пры гульні на грошы гулец, які паставіў пат, атрымліваў толькі палову стаўкі, абумоўленай за выйгрыш. У гексаганальных шахматах Глінскага гулец, які паставіў праціўніку пат, перамагае, але калі звычайная перамога прыносіць пераможцы адно ачко, то ў выпадку пата пераможца атрымлівае 0,75 пункта, а той, хто прагуляў, — 0,25 пункта.

Пат прыносіў паразу таму, хто яго паставіў: У IX стагоддзі ў Індыі; У XVII—XVIII стагоддзях у Вялікабрытаніі; У XVII стагоддзі ў Расіі.

Пат прыносіў нічыю: У Францыі і Італіі, а пасля 1800 года — у Вялікабрытаніі; З XIX стагоддзя — агульнапрынятае правіла ў шахматах.

Забараняўся ход, пасля якога супраціўнік апынаўся пад патам, ва Усходняй Азіі да пачатку XX стагоддзя. Гулец, які апынуўся пад патам, прапускаў чарговы ход паводле аднаго з варыянтаў правіл у сярэдневяковай Францыі.

Глядзіце таксама Люстраны мат (пат) Чысты мат (пат) Эканамічны мат (пат) Правільны мат (пат) Гросмайстарская нічыя

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Катэгорыя:Правілы шахмат Катэгорыя:Шахматы