Гусараўка () — пасёлак у Унецкім раёне Бранскай вобласці Расіі.

Гісторыя Упершыню згадваецца ў сярэдзіне XIX стагоддзя як яўрэйская каланія, што ўваходзіла ў Паўлаўскую воласць. На захад ад яе размяшчаўся аднайменны хутар, вядомы таксама пад назвай Шклоўка, пры якім дзейнічаў цукровы завод.

У XX стагоддзі пасёлак уваходзіў у склад Пісараўскага, а затым Белагоршчанскага сельсаветаў. Максімальная колькасць жыхароў была адзначана ў савецкі час, у апошнія дзесяцігоддзі колькасць насельніцтва істотна скарацілася.

Катэгорыя:Населеныя пункты Унецкага раёна