Цыпі Хатавелі (; нар. , , Ізраіль) — ізраільскі палітык і дэпутат кнэсета ад партыі «Лікуд». Намеснік міністра замежных справаў. Былы намеснік міністра транспарта, міністра навукі, тэхналогіі і космасу з міністэрскімі паўнамоцтвамі. Амбасадар Ізраіля ў Вялікабрытаніі.

Біяграфія Нарадзілася ў ізраільскай сям’і рэпатрыянтаў з Грузіі Габрыэля і Розіка Хатавелі. Вырасла ў горадзе Рэхавот і пасля вучылася ў рэлігійнай школе «Бней Аківа» ў Тэль-Авіве. Служыла два гады ў нацыянальнай службе ў якасці інструктара.

Хатавелі з адзнакай атрымала ступень бакалаўра і магістра права ў Бар-Іланскім універсітэце, пасля заканчэння якога працавала ў офісе вядомага ізраільскага адваката Рама Каспі. Падчас вучобы Хатавелі ўступіла ў Сусветную яўрэйскую арганізацыю студэнтаў і прадстаўляла гэтую арганізацыю на канферэнцыі ў Паўднёвай Афрыцы. Таксама яна выступала ў якасці прадстаўніка арганізацыі «Бней Аківа» ў Францыі.

З 2006 года Хатавелі брала ўдзел у ізраільскай палітычнай праграме «SMART Board» на Дзесятым ТБ канале. У дыскусіі ўдзельнічалі журналісты Амнон Данкнер, Ёсеф Лапід, Ары Шавіт і Гідэон Леві. Хатавелі крытыкавала палітыку Эхуда Ольмерта і падтрымлівала тых, хто заклікаў урад Ольмерта да сыходу ў адстаўку пасля Другой ліванскай вайны.

З 2007 года Цыпі Хатавелі публікавала артыкулы на актуальныя палітычныя тэмы ў газеце «Маарыў», часта з’яўляецца на ізраільскім тэлебачанні, у перадачах, звязаных з палітыкай.

У 2008 годзе Хатавелі ўступіла ў партыю «Лікуд», на праймерыз якой яна заняла 18-е месца і, пасля таго як «Лікуд» атрымаў 27 мандатаў, прайшла ў кнэсет, стаўшы адным з самых маладых парламентарыяў у Кнэсеце 18-га склікання. Хатавелі прапанавала даць арабам Іўдзеі і Самарыі ізраільскае грамадзянства і распаўсюдзіць ізраільскі суверэнітэт на ўсю тэрыторыю Зямлі Ізраіля, якая знаходзіцца пад ізраільскім кантролем з часоў Шасцідзённай вайны 1967 года.

У красавіку 2010 года Хатавелі заявіла, што формула «дзве дзяржавы для двух народаў» паказала сваю неэфектыўнасць, мяркуючы, што Ізраіль павінен навучыцца казаць цвёрдае «не» амерыканцам, еўрапейцам і расіянам, калі іх пазіцыя не адпавядае інтарэсам Ізраіля.

У лістападзе 2012 года на праймерыз у «Лікудзе» заняла 10-е месца і стала дэпутатам Кнэсета 19-га склікання. У 3-м урадзе Біньяміна Нетаньяху стала намеснікам міністра транспарту, а 23 снежня 2014 года была прызначана таксама намеснікам міністра навукі, тэхналогіі і космасу з міністэрскімі паўнамоцтвамі.

У студзені 2015 года на праймерыз у «Лікудзе» заняла 20-е месца.

Цыпі Хатавелі вызнае артадаксальны іўдаізм.

Катэгорыя:Дыпламаты Ізраіля