Помнік Мітрафану Доўнар-Запольскаму — бюст у Рэчыцы, размешчаны на вуліцы Савецкай каля будынка Рэчыцкага раённага ліцэя. Прысвечаны гісторыку і этнографу Мітрафану Доўнар-Запольскаму, ураджэнцу Рэчыцы.
Помнік быў усталяваны ў ліпені 1997 года да 130-годдзя з дня нараджэння гэтага навукоўца. Аўтар праекта — рэчыцкі мастак Эдуард Агуновіч, скульптар — Валяр’ян Янушкевіч. Бюст выраблены з бронзы .
Унізе бюста размешчаны надпіс на лацінскай мове «Terra Rečicensis» («Рэчыцкая зямля»). На пастаменце размешчаны надпіс «Выдатнаму гісторыку Мітрафану Доўнар-Запольскаму» з указаннем гадоў жыцця.
Крыніцы
Катэгорыя:Помнікі Гомельскай вобласці Катэгорыя:1997 год у Беларусі