Кліманішкі, таксама Клімо́нішкес () — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Дукштаўскай сянюніі. Знаходзіцца за 2 км на поўдзень ад Дукштаў, на правым беразе ракі Віліі (Нярыс).
Гісторыя У другой палове XIX стагоддзя дзяржаўны засценак у Майшагольскай воласці Віленскага павета Віленскай губерні.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Кліманішкі занялі войскі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі С. 19.. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй С. 20.. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка занята польскімі войскамі.
З 1920 года ўваходзіла ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 да 1939 года — у складзе гміны Мейшагола Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі. Засценак знаходзіўся на самай мяжы з Літоўскай Рэспублікай, якую тут утварала рака Вілія.
Паводле перапісу 1931 года, у вёсцы пражывалі 9 чалавек у двух дварах.
З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года тэрыторыя занята савецкімі войскамі. Паводле савецка-літоўскага дагавора аб узаемадапамозе, падпісанага 10 кастрычніка 1939 года, Кліманішкі разам з часткай Віленскага краю былі перададзены Літве, з 1940 года — у Літоўскай ССР. У 1941—1944 гадах пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года — у складзе незалежнай Літвы.
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wykaz miejscowości RP (1938) Карта WIG «Białozoryszki», 1935
Катэгорыя:Дукштаўская сянюнія Катэгорыя:Населеныя пункты Віленскага раёна