Хачык Мінасавіч Амбаран () — савецкі военачальнік, генерал-палкоўнік (1969).
Біяграфія Нарадзіўся 22 верасня 1919 года ў с. Налбанд (Арменія) у сялянскай сям’і.
У Чырвонай Арміі з чэрвеня 1939 года. Скончыў Аператыўна-штабныя курсы пры аператыўным аддзеле штаба Прыволжскай вайсковай акругі ў маі 1941 года. Пасля іх заканчэння прызначаны памочнікам начальніка 6-га аддзялення штаба 167-й стралковай дывізіі (Саратаўская вобласць).
Браў удзел у Віцебскай бітве (у тым ліку ў абароне Быхава і ў спробах знішчэння нямецкіх плацдармаў на Дняпры), у Смаленскай абарончай бітве.
З чэрвеня 1944 года — памочнік начальніка аператыўнага аддзела штаба 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту. На гэтых пасадах браў удзел у Смаленскай, у Віцебскай, у Беларускай, Усходне-Прускай наступальных аперацыях.
З 19 сакавіка 1966 года — першы намеснік камандуючага войскамі Беларускай ваеннай акругі.
Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 7-8 скліканняў (1967—1975).
Жыў у Маскве. Памёр 28 ліпеня 2004 года. Пахаваны ў Маскве на Траекураўскіх могілках.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Генерал-палкоўнікі СССР Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры рот у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Камандзіры палкоў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты XXIII з’езда КПСС Катэгорыя:Мемуарысты СССР