«Архіварыус» — зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў, які рыхтуецца Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі. Выдаецца ў Мінску з 2001 года на беларускай і рускай мовай раз на год.

«Архіварыус» публікуе навуковыя даследаванні ў галіне гісторыі, архівазнаўства, тэарэтычнай і практычнай археаграфіі, крыніцазнаўства і сумежных спецыяльных гістарычных дысцыплін, а таксама інфармацыйныя матэрыялы, рэцэнзіі і водгукі на апублікаваныя працы.

У 2012 годзе Вышэйшая атэстацыйная камісія Беларусі ўключыла «Архіварыус» у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па гістарычных навуках.

Рубрыкі Матэрыялы зборніка структураваны паводле наступных рубрык:

архівазнаўства; генеалогія і геральдыка; гісторыя; забеспячэнне захаванасці і ўлік дакументаў; крыніцазнаўства; мікрагісторыя і гісторыя штодзённасці; навукова-даведачны апарат; постаці архівістаў; публікацыя і археаграфічная апрацоўка архіўных дакументаў; рэцэнзіі.

Галоўныя рэдактары 2006—2016 — Юрый Мікалаевіч Бохан з 2017 — Валянцін Фёдаравіч Голубеў

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйная старонка на сайце НГАБ

Катэгорыя:Гістарычныя часопісы Беларусі