Максім Алегавіч Лепушэнка () — беларускі вікіпедыст, адміністратар і бюракрат беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. Палітычны зняволены.
Біяграфія У Вікіпедыі вядомы пад псеўданімам «Maksim L». Удзельнічаў у афлайн-сустрэчах, на якіх расказваў пра беларускую Вікіпедыю. Пісаў пераважна пра старажытную гісторыю Беларусі, таксама сачыў за парадкам у раздзеле і мадэраваў спрэчкі ўдзельнікаў. Аўтар артыкулаў пра культуру і літаратуру, а таксама біяграфій сучасных беларускіх літаратараў.
Пераслед Быў затрыманы ў абед 15 мая 2025 года. Паводле СМІ, затрыманне Максіма стала часткай рэпрэсій, скіраваных супраць аўтараў і рэдактараў беларускай Вікіпедыі. Максіма Лепушэнку абвінавачваюць паводле 342 артыкула крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Падчас зняволення знаходзіўся ў СІЗА-1. 17 чэрвеня 2025 года беларускімі праваабарончымі арганізацыямі быў прызнаны палітычным зняволеным. 8 жніўня 2025 года асуджаны да «хатняй хіміі», пасля чаго быў унесены ў міліцэйскі спіс «экстрэмістаў» і выпушчаны з СІЗА.
Гл. таксама Спіс людзей, арыштаваных за рэдагаванне Вікіпедыі Рэпрэсіі супраць беларускіх вікіпедыстаў (з 2022)
Крыніцы
Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна» Катэгорыя:Рэпрэсаваныя беларускія вікіпедысты Катэгорыя:Вікіпедысты