Кармазіны, таксама Карма́зінай () — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Дукштаўскай сянюніі.
Прырода
Размешчана ў Дукштаўска-Шыленскіх лясах, на правым беразе Віліі (Нярыса), каля ўпадзення ў яе Дукшты (Дукшцянкі). Побач працякае ручай Айрупе. Тэрыторыя ўваходзіць у склад Нярыскага рэгіянальнага парку.
Ля Віліі ляжаць валуны КулікNeris: 2007 metų ekspedicija / Vykintas Vaitkevičius; Klaipėdos universiteto Baltijos regiono istorijos ir archeologijos institutas. — Vilnius: Mintis, - ISBN 978-5-417-00999-0 (Cilwik, ), памеры якога складаюць 1,9 х 2,6 м і які на 0,9 м выступае над вадой, Певень () і Сабачка (Sobaczka, ). На беразе Дукшты расце Святы дуб і адкрываюцца Кармазінскае і Дукштаўскае геалагічныя агаленні. Недалёка ад месца ўпадзення Дукшы ў Вілію — перакат.
Гісторыя Месца заселена з III—VII ст. Раней існавалі тры асобныя хутары: Кармазіны I, II і III. Назва, паводле Канстанціна Тышкевіча, паходзіць ад слова кармазін — «тонкае сукно пунсовага колеру». У ваколіцах вядомае і прозвішча Кармазін. Кармазіны III таксама вядомыя пад назвай Рыбак (, 1771).
У час паўстання 1863 года ў мясцовай даліне дзейнічаў паўстанцкі шпіталь.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Кармазіны занялі войскі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі С. 19.. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй С. 20.. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка занята польскімі войскамі.
З 1920 года ўваходзілі ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 да 1939 года — у складзе гміны Мейшагола Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі. Па Віліі праходзіла польска-літоўская мяжа.
З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года занята савецкімі войскамі. Паводле савецка-літоўскага дагавора аб узаемадапамозе, падпісанага 10 кастрычніка 1939 года, Кармазіны разам з часткай Віленскага краю была перададзена Літве, з 1940 года — у Літоўскай ССР. У 1941—1944 гадах пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года — у складзе незалежнай Літвы.
Насельніцтва
Славутасці
Гарадзішча (Вершупка); Курганны могільнік. Пасля археалагічных раскопак, восенню 1997 года адзін з курганоў могільніка быў насыпаны нанова.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Дукштаўская сянюнія Катэгорыя:Населеныя пункты Віленскага раёна