Вольга Генадзеўна Сітнік () — беларуская вікіпедыстка. Адміністратарка беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. Аўтар тысяч артыкулаў і 200 тысяч правак. Некалькі разоў затрымлівалася з красавіка 2025 года. Разам з іншымі вікіпедыстамі праходзіць па невядомай крымінальнай справе. Праваабарончымі арганізацыямі прызнана палітычнай зняволенай.

Біяграфія Нарадзілася і расла ў Слуцку. Вучылася ў школе № 10 імя С. Ф. Рубанава. У 2005 годзе скончыла факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі БНТУ па спецыяльнасці «робататэхніка».

Актыўна ўдзельнічае ў Вікіпедыі з 2009 года пад псеўданімам «Хомелка». У 2010 годзе атрымала статус адміністратара раздзела. У асноўным піша пра гісторыю і культуру Беларусі, вядомых асоб, помнікі архітэктуры, жывёльны і раслінны свет. Больш за два дзясяткі артыкулаў яе аўтарства былі адзначаны статусам «добрых» ці «выдатных». Аўтар тысяч артыкулаў і сотні тысяч правак. Прадстаўляла беларускую Вікіпедыю на Вікіманіі-2014 у Лондане.

Акрамя Вікіпедыі таксама ўдзельнічае ў Вікікрыніцах і Вікісховішчы.

Пераслед 17 красавіка 2025 года Вольга перастала выходзіць на сувязь і правіць артыкулы. Яна была затрымана, але пазней адпушчана дадому. 7 мая Вольгу зноў затрымалі і змясцілі на 10 сутак на Акрэсціна. Сутнасць абвінавачанняў застаецца невядомай. Сітнік праходзіць па крымінальнай справе з іншымі адміністратарамі беларускай Вікіпедыі, якія аказаліся за кратамі. У чэрвені 2025 года з захопленага сілавікамі акаўнта Вольгі ў Тэлеграме дасылаліся розныя паведамленні ў чатах беларускай дыяспары пра пошук фатографаў на пратэсныя акцыі. 23 ліпеня 2025 года беларускімі праваабарончымі арганізацыямі была прызнана палітычнай зняволенай.

У снежні 2025 года яна была асуджаная да хатняй хіміі.

Асабістае жыццё Замужам. Мае трох дзяцей: старэйшую дачку Ганну і двух малодшых двайнятак. На момант затрымання ў 2025 годзе ўсе яны былі непаўналетнімі.

Гл. таксама Спіс людзей, арыштаваных за рэдагаванне Вікіпедыі Рэпрэсіі супраць беларускіх вікіпедыстаў (з 2022)

Крыніцы

Спасылкі Старонка Вольгі Сітнік на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна»

Катэгорыя:Выпускнікі БНТУ Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна» Катэгорыя:Рэпрэсаваныя беларускія вікіпедысты Катэгорыя:Вікіпедысты