Паморскі ўніверсітэт у Слупску () — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Слупск.
Агульная характарыстыка Заснаваны ў 1969 як Вышэйшая настаўніцкая школа. З 1974 па 2000 — Вышэйшая педагагічная школа, з 2000 па 2006 — Паморская педагагічная акадэмія, з 2006 па 2023 — Паморская акадэмія ў Слупску, з 2023 — пад сучаснай назвай.
Універсітэт навучае студэнтаў па 27 базавых спецыяльнасцях і больш чым 100 спецыялізацыях на дзённай і завочнай формах навучання. Ён складаецца з 10 інстытутаў, кафедры музычнага мастацтва і агульнаўніверсітэцкіх падраздзяленняў.
Структура Інстытут бяспекі і сацыялогіі Інстытут менеджменту Інстытут філалогіі Інстытут гісторыі Інстытут біялогіі Інстытут геаграфіі Інстытут дакладных і тэхнічных навук Інстытут педагогікі і псіхалогіі Інстытут права і кіравання Інстытут навук пра здароўе Кафедра музычнага мастацтва
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:1969 год у Польшчы