Ёган Генрых Шмельцер (; ) — аўстрыйскі кампазітар, скрыпач і дырыжор. Вядучы кампазітар аўстрыйскага барока да Бібера.

Біяграфія Пра музычную адукацыю Шмельцэра дакладных звестак няма. Пераехаўшы ў Вену (дата пераезду невядомая), магчыма, вучыўся ў італьянскага скрыпача і кампазітара Антоніа Берталі. Упершыню ў дакументах Шмельцэр згадваецца ў 1643 годзе як карнетыст Сабора Св. Стэфана. У далейшым уся творчая кар’ера Шмельцэра звязана з імператарскай прыдворнай капэлай: ён пачаў афіцыйна служыць там скрыпачом у 1649 годзе, паступова пашыраючы кола сваіх абавязкаў. У 1658 годзе дырыжыраваў аркестрам падчас каранацыі Леапольда I у Франкфурце. У 1665 быў афіцыйна прызначаны «балетным кампазітарам», гэта значыць выдумшчыкам камернай інструментальнай музыкі ў жанры балета (інструментальныя сюіты, пераважна, танцавальнай музыкі). Некаторыя з сюітаў Шмельцэра выкарыстоўваліся як устаўныя балетныя нумары ў операх Антоніа Чэсці і Антоніа Драгі. У 1671 годзе Шмельцэр стаў віцэ-капельмайстрам, а ў 1679 годзе, нарэшце, капельмайстрам (першым у гісторыі аўстрыйцам, які заняў гэтую пасаду). З-за эпідэміі чумы двор і капэла перамясціліся ў 1679 у Прагу, аднак, чума нагнала Шмельцэра і ў Празе, дзе ён памёр у 1680 годзе.

Крыніцы

Катэгорыя:Кампазітары Аўстрыі