Вэлта Лінэ (; —) — латышская актрыса. Народная артыстка СССР (1973). Лаўрэат дзвюх Сталінскіх прэмій (1948, 1951).

Біяграфія Нарадзілася 28 жніўня (па іншых крыніцах — 28 сакавіка) 1923 года ў Рызе. Бацька — рабочы, маці — хатняя гаспадыня, у сям’і было трое дзяцей. Улетку падзарабляла падпаскам у розных гаспадароў.

Рана захапілася тэатрам. У 1946 годзе скончыла драматычную студыю Народнага тэатра ў Рызе.

З 1945 года — актрыса Дзяржаўнага тэатра драмы Латвійскай ССР ім. А. Упіта (цяпер Латвійскі Нацыянальны тэатр). Сыграла амаль усе лепшыя жаночыя ролі паводле п’ес латышскіх і сусветных класікаў драматургіі.

Член Саюза кінематаграфістаў Латвійскай ССР.

Член КПСС з 1953 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 9-10 скліканняў (1974—1984), Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР 3-4 скліканняў.

Памерла 31 снежня 2012 года ў Рызе. Пахаваная на Лясных могілках.

Муж — Гунарс Цылінскіс.

Катэгорыя:Актрысы Латвіі