Факультэт грамадскіх навук БДУ — колішні факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які існаваў у 1921—1925 гадах. Рэарганізаваны ў факультэт права і гаспадаркі БДУ.
Гісторыя 1 лістапада 1921 г. на трох факультэтах БДУ — рабочым, медыцынскім і грамадскіх навук — пачаліся рэгулярныя заняткі для 1390 студэнтаў. Факультэт грамадскіх навук меў задачай рыхтаваць высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне гаспадаркі, педагогікі, права і мовазнаўства.З АРТЫКУЛА С. Я. ВАЛЬФСОНА АБ ДЗЕЙНАСЦІ ФАКУЛЬТЭТА ГРАМАДСКІХ НАВУК БДУ (Вестник Наркомпроса ССРБ. 1922. № 3. С. 13—14.)
Вядома пра існаванне кафедр: рускай гісторыі; гісторыі Беларусі; усеагульнай гісторыі; гісторыі рэлігіі; гісторыі літаратуры рускай і беларускай; псіхалогіі і педагогікі; філасофскіх навук; гісторыі рускай мовы; гісторыі матэрыялізму; эканамічных навук; гісторыі мастацтва; юрыдычных навук; гісторыі яўрэяў; яўрэйскай літаратуры і мовы; беларускай мовы. Выкладаліся таксама французская, няммецкая, англійская, польская, старажытныя мовы.СПРАВАЗДАЧА РЭКТАРА БДУ У. I. ПІЧЭТЫ «ЗАНЯТИЯ В УНИВЕРСИТЕТЕ» Масква, 14 студзеня 1922 г. (НАРБ. Ф. 6. Воп. 1. Спр. 124. Л. 187—194. Машынапіс. аўтогр.)
У 1922 годзе са складу факультэта грамадскіх навук быў утвораны педагагічны факультэт БДУ, а на самім факультэце засталіся эканамічнае і прававое аддзяленні.Пічэта, В. І. Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт 1921—1927. Да 10-й гадавіны Кастрычнікавай рэвалюцыі : зборнік артыкулаў. — Менск, 1927. — С. 5-46.
Вядома пра існаванне кафедр: дыялектычнага матэрыялізму; грамадзянскага права і грамадзянскага працэсу; адміністрацыйнага права; дзяржаўнага права; таваразнаўства; міжнароднага права; эканамічнай палітыкі; сацыялогіі і першабытнай культуры; гісторыі народнай гаспадаркі Заходняй Еўропы; статыстыкі; народнай гаспадаркі Расіі і Беларусі; гісторыі расійскага і літоўска-беларускага права; крымінальнага права; крымінальнага працэсу; гісторыі інстытутаў прыватнага права; бухгалтэрыі і рахунказнаўства; прыкладной эканомікі; палітычнай эканоміі; агульнай тэорыі права; гісторыі права.ФАКУЛЬТЭТ ФIЛАСОФII I САЦЫЯЛЬНЫХ НАВУК — факультэт, які фарміруе сэнсы
На факультэце існавалі наступныя навукова-дапаможныя ўстановы: Кабінет права Кабінет эканомікі Кабінет статыстыкі
У 1925/26 навучальным годзе факультэт грамадскіх навук быў рэарганізаваны ў факультэт права і гаспадаркі БДУ.
Дэканы Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі — 1921—1922 Саламон Захаравіч Кацэнбоген — 1922—1925
Літаратура Пічэта, В. І. Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт 1921—1927. Да 10-й гадавіны Кастрычнікавай рэвалюцыі : зборнік артыкулаў. — Менск, 1927. — С. 5-46.
Спасылкі СПРАВАЗДАЧА РЭКТАРА БДУ У. I. ПІЧЭТЫ «ЗАНЯТИЯ В УНИВЕРСИТЕТЕ» Масква, 14 студзеня 1922 г. (НАРБ. Ф. 6. Воп. 1. Спр. 124. Л. 187—194. Машынапіс. аўтогр.) З АРТЫКУЛА С. Я. ВАЛЬФСОНА АБ ДЗЕЙНАСЦІ ФАКУЛЬТЭТА ГРАМАДСКІХ НАВУК БДУ (Вестник Наркомпроса ССРБ. 1922. № 3. С. 13—14.) ПРАТАКОЛЬНЫ ЗАПІС ДАКЛАДА РЭКТРА БДУ У. I. ПІЧЭТЫ НА ПАСЯДЖЭННІ САВЕТА ПРА СТАНОВІШЧА УНІВЕРСІТЭТА 26 мая 1922 г. (НАРБ. Ф. 6. Воп. 1. Спр. 124. Л. 40, 40 адв. Завер. машынапіс. коп.) ІНФАРМАЦЫІ (ВЕСТНИКА НАРКОМПРОСА ССРБ) ПРА ДЗЕЙНАСЦЬ БДУ (Вестник Наркомпроса ССРБ. 1922. Вып. 11— 12. С. 43—46.) З ПРАТАКОЛА ПАСЯДЖЭННЯ САВЕТА БДУ 10 снежня 1922 г. (НАРБ. Ф. 205. Воп. 1. Спр. 12. Л. 19—20. Машынапіс. аўтогр.) З ПРАТАКОЛА ПАСЯДЖЭННЯ САВЕТА БДУ 26 верасня 1923 г. (НАРБ. Ф. 205. Воп. 1. Спр. 12. Л. 28. Машынапіс. аўтогр.) СА ЗВЕСТАК ПРА БДУ ДЛЯ ЗБОРНІКА НАРКАМАСВЕТЫ СССР Не раней за 29 лютага 1924 г. (НАРБ. Ф. 205. Воп. 1. Спр. 127. Л. 7—9 адв. Машынапіс. аўтогр.) З ПРАТАКОЛА ПАСЯДЖЭННЯ БЮРО ЦК КП(б)Б 24—25 ліпеня 1924 г. (НАРБ. Ф. 4-п. Воп. 3. Спр. 3. Л. 245. Машынапіс. аўтогр.)
Крыніцы
Катэгорыя:Факультэты БДУ Катэгорыя:1921 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1921 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1925 годзе