Марта Ста́ня (;  — ) — латвійскі архітэктар, аўтар праекта тэатра Дайлес у Рызе — найбуйнейшага праекта культуры Латвійскай ССР, уключанага ў незалежнай Латвіі ў культурны канон.

Адна з лепшых вучаніц Эрнэстса Шталбэргса, атрымала запрашэнне працаваць асістэнтам на архітэктурным факультэце Універсітэта. У канцы 1940-х гадоў у Латвію прыехала шмат латышскіх архітэктараў з Расіі, якія крытыкавалі рускі канструктывізм 1930-х. На архітэктурным факультэце сапернічалі неаэклектызм (майстэрня Антонава) і функцыяналізм (майстэрня Шталбэргса), і гэтая барацьба завяршылася перамогай першай плыні. Аднак засталіся выкладчыкі, якія падтрымлівалі лінію Шталбэргса, сярод іх М.Станя. Увосень 1950 года было вырашана закрыць архітэктурны факультэт, але пасля студэнцкіх пратэстаў і ліста Сталіну, які перадала цётка аднаго са студэнтаў з маскоўскім цягніком, было створана архітэктурнае аддзяленне на інжынерна-будаўнічым факультэце Рыжскага політэхнічнага інстытута.

М.Станя ў 1950 годзе знайшла працу ў мэблевай арцелі «Асацыяцыя», дзе працавала менш за год, але спраектаваны ёю мэблевы камплект атрымаў першую прэмію на Першай усесаюзнай выставе мэблі.

У 1951-53 годзе яна разам з Янісам Гінтэрсам і Вальдэмарам Закісам спраектавала будынак на Камсамольскай набярэжнай, 31, для Міністэрства сельскага будаўніцтва. Праца была выканана ў латвійскім філіяле ўсесаюзнага інстытута «Гіпрасаўгасбуд» (Дзяржаўны інстытут праектавання саўгаснага будаўніцтва). Гэты будынак, пабудаваны на месцы разбамбаваных падчас вайны дамоў, адрозніваецца лаканічнасцю і не мае ўпрыгожванняў, характэрных для архітэктараў маскоўскай школы таго часу.

Катэгорыя:Архітэктары Латвіі