Роні Радке (; ) — амерыканскі спявак, аўтар песень, прадзюсар, музыкант. З’яўляецца адным з заснавальнікаў і цяперашнім вакалістам калектыву Falling In Reverse. Таксама Радке былы вакаліст і адзін з заснавальнікаў гурта Escape the Fate. З Falling In Reverse выпусціў пяць поўнафарматных студыйных альбомаў: The Drug In Me Is You (2011), Fashionably Late (2013), Just Like You (2015), Coming Home (2017) і Popular Monster (2024) праз лэйбл Epitaph Records. Радке атрымаў некалькі ўзнагарод за ўдзел разам з гуртом Falling In Reverse, у тым ліку Лепшы APTV відэа і вакаліст года Alternative Press. З яго былым гуртом, Escape The Fate, выпусціў адзін EP, There’s No Sympathy for the Dead, і адзін поўнафарматны студыйны альбом, Dying Is Your Latest Fashion у 2006 годзе на Epitaph. Як сольны Музыка, выпусціў свой рэп-мікстэйп, Watch Me, у 2014 годзе, у якім супрацоўнічаў з іншымі артыстамі, такімі як Deuce, b.LaY, Тайлер Картэр з Issues, Sy Ari Da Kid, Джэкабі Шэдзікс з Papa Roach, Дэні Уорснап з Asking Alexandria і We Are Harlot, і Крэйг Мэбіт з Escape the Fate.

Біяграфія Роні Радке нарадзіўся 15 снежня 1983 года. Вырас у беднай сям’і з бацькам, братам і бабуляй. Маці Радке пакінула сям’ю па невядомых прычынах.

Радке навучыўся граць на фартэпіяна і гітары ў сваіх першых гуртах. Спачатку пачаў граць каверы на Blink-182 песні на гітары. Першая песня, якую ён змог сыграць — «Dammit». Стварыў некалькі гуртоў, калі вучыўся ў сярэдняй школе. Радке збег з дому, каб граць у сваім першым гурце са сваім сябрам Мітчам пад назвай 3.0., які «гучыць гэтак жа, як Blink 182» па словах Радке. Жыў з Мітчам і яго маці на працягу пэўнага перыяду часу. Яны сыгралі некалькі канцэртаў на розных пляцоўках, такіх як Chain Reaction і Huntridge у Лас-Вегасе.

Пасля гурта Радке вярнуўся да таты і сказаў, што кінуў школу. Радке зноў вярнуўся ў школу і затым кінуў зноў. Радке заявіў, што другі гурт называўся Lefty. Роні сустрэў Макса Грына (з гурта Almost Heroes) на шоў талентаў. Мікрафон Радке ўпаў і Макс ўзяў яго за Роні, пакуль яны былі на сцэне, і яны сталі сябрамі, утвараючы гурт True Story, які запісаў дэма, якое змяшчае трэк «This Is Not the End».

У 2004 годзе сфармаваў гурт Escape the Fate. На працягу толькі аднаго месяца гурту ўдалося дамагчыся поспеху ў краіне.

У 2006 годзе Роні быў арыштаваны за ўдзел у бойцы, у выніку якой быў застрэлены 18-гадовы Майкл Кук. Стрэл хоць і не быў здзейснены Роні, музыка быў асуджаны за саўдзел у забойстве і быў прысуджаны да турэмнага зняволення ў 2008 годзе. Таксама яго выключылі з гурта.

12 снежня 2010 года Радке выйшаў на волю. У турме ён сабраў гурт Falling in Reverse.

Сольная кар’ера У 2014 годзе Радке запісаў сольны мікстэп «Watch Me» у жанры рэп. У яго запісе ўзялі ўдзел такія рок-музыкі, як Deuce, Тайлер Картэр, і г. д. Роні Радке таксама прыняў удзел у запісе песні Deuce — «Nobody Likes Me» з альбома Nine Lives.

Дыскаграфія Escape the Fate Escape the Fate (Demo) (2005) There’s No Sympathy for the Dead (2006) Dying Is Your Latest Fashion (2006) Situations EP (2007)

Falling in Reverse The Drug in Me Is You (2011) Fashionably Late (2013) Just Like You (2015) Coming Home (2017) Popular Monster (2024)

Сольная кар’ера Watch Me (2014)

Крыніцы

Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Рок-музыканты ЗША Катэгорыя:Falling In Reverse