«Ваўкалак Том» () — мастацкі фільм рэжысёра Эрыкса Лаціса, зняты на Рыжскай кінастудыі паводле рамана Яніса Маўліня «Сляды» ў 1983 годзе.

Сюжэт Лясісты край Відзэмэ, XVII стагоддзе. Самавольства і гвалт мясцовага абшарніка змушаюць сысці з хаты ганарлівага арандатара гаспадарскай зямлі Тома.

Вера мясцовых сялян у магічную сілу пярэваратняў падштурхоўваюць Тома да думкі выкарыстоўваць прыручанага ім ваўка для ажыццяўлення помсты забойцам яго бацькі.

Сусед гаспадара Дармуйжы Фелсберг не верыць чуткам пра з’яўленне ваўкалакаў і заклікае гаспадароў зрабіць аблаву. Ён упэўнены, што ўсё, што адбылося за апошні час — справа чалавечых рук. Нягледзячы на ўгаворы блізкіх, Фелсберг з загоншчыкамі накіроўваецца ў лес, упэўнены ў хуткай разгадцы таямніцы, якая не дае яму спакою.

У галоўных ролях Том — Гунарс Цылінскіс Катэгорыя:Фільмы 1983 года