Аляксандра Елісееўна Герашчанка (нар. , в. Вялікі Восаў — ?) — беларуская педагог. Заслужаная настаўніца Беларускай ССР (1976).

Біяграфія Нарадзілася ў 1935 годзе ў вёсцы Вялікі Восаў Краснапольскага раёна. У 1958—1961 гг. працавала настаўніцай Наваельніцкай сярэдняй школы Краснапольскага раёна. У 1961—1967 гг. — настаўніца і намесніца дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце сямігадовай школы на станцыі Азіяцкая Кушвінскага раёна Свярдлоўскай вобласці. У 1967—1991 гг. — настаўніца матэматыкі Дзмітраўскай сярэдняй школы Клічаўскага раёна.

Узнагароды Ганаравана званнем Заслужанай настаўніцы Беларускай ССР (1976).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Заслужаныя настаўнікі Клічаўшчыны // Клічаўскі краязнаўчы музей

Катэгорыя:Педагогі Беларусі