Марыя Дзямідаўна Шалай (нар. , в. Стаялава — ?) — беларуская педагог, удзельніца партызанскага руху. Заслужаная настаўніца Беларускай ССР (1970).

Біяграфія Нарадзілася ў 1924 годзе ў вёсцы Стаялава. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічала ў партызанскім руху на Клічаўшчыне ў (277-м партызанскім атрадзе. У 1944—1947 гг. — на камсамольскай рабоце. У 1948—1986 гг. — настаўніца Стаялаўскай васьмігадовай школы.

Узнагароды Ганаравана званнем Заслужанай настаўніцы Беларускай ССР (1970), узнагароджана ордэнам Чырвонай Зоркі і ордэнам Айчыннай вайны I ступені.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Заслужаныя настаўнікі Клічаўшчыны // Клічаўскі краязнаўчы музей

Катэгорыя:Педагогі Беларусі