Мікалай Аляксеевіч Слічэнка () — расійскі акцёр, тэатральны рэжысёр, спявак, педагог, грамадскі дзеяч, народны артыст СССР (1981), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1987) і прэміі Урада Расійскай Федэрацыі (2013). Мастацкі кіраўнік Маскоўскага музычна-драматычнага цыганскага тэатра «Рамэн» (1977—2021).

Біяграфія Нарадзіўся 27 снежня 1934 года ў Белгарадзе (РСФСР).

У 1951 годзе быў прыняты ў маскоўскі музычна-драматычны цыганскі тэатр «Ромэн» артыстам дапаможнага складу, дзе працаваў з вядучымі акцёрамі тэатра, сярод якіх: Ляля Чорная, М. В. Скварцова, С. І. Андрэева, М. І. Чаркасава, С. Ф. Шышкоў.

Агулам сыграў звыш 60 роляў у тэатры, зняўся ў шэрагу фільмаў, у тым ліку ў карціне «Вяселле ў Малінаўцы».

З сярэдзіны 1960-х гадоў пачаў актыўна спрабаваць свае сілы ў рэжысуры. У 1966 годзе працаваў рэжысёрам-асістэнтам (спектакль «Пражскія куранты»), а з 1970 года пачаў ставіць спектаклі самастойна.

У 1972 годзе скончыў вышэйшыя рэжысёрскія курсы пры ГІТІСе, дзе вучыўся ў Андрэя Ганчарова.

З 1977 года — галоўны рэжысёр і мастацкі кіраўнік тэатра «Рамэн» — адзінага ў свеце прафесійнага цыганскага тэатра.

У тэатры, кіно, на эстрадзе выконваў цыганскія, эстрадныя песні і старажытныя рамансы.

У 1978 годзе стварыў на базе Музычнага вучылішча імя Гнесіных студыю падрыхтоўкі прафесійных кадраў для тэатра «Рамэн», у 2005 годзе адкрыў Цыганскі нацыянальны курс пры Тэатральным інстытуце імя Б. Шчукіна, мастацкі кіраўнік курса.

У 1981 годзе, адзіны з цыган, удастоены ганаровага звання «Народны артыст СССР».

Прафесар, акадэмік Міжнароднай акадэміі тэатра (2001), Акадэміі праблем бяспекі, абароны і правапарадку (2001).

Памёр 2 ліпеня 2021 года ў Маскве.

Крыніцы

Спасылкі