Сабор Казанскай іконы Божай Маці на Краснай плошчы (Казанскі сабор) — праваслаўны храм у Маскве, размешчаны перад манетным дваром на рагу Краснай плошчы і Мікольскай вуліцы. Першапачатковы будынак пабудаваны ў 1630-х гадах, знесены ў 1936 годзе падчас сталінскай рэканструкцыі раёна Манежнай плошчы. Храм адноўлены ў 1990—1993 гадах па праекце архітэктараў Алега Журына і Генадзя Макеева.

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Масквы