Хіракітыя () — неалітычнае паселішча VII—IV тысячагоддзяў да н.э. на Кіпры. Адно з найважнейшых дагістарычных помнікаў ва ўсходнім Міжземнамор’і.
Паселішча знойдзена археалагічнай групай ў 1936 годзе.
Паселішча Паселішча Хіракітыя — гэта каля сотні збудаванняў на ўзгорку, абкружаныя мурам даўжынёй 185 метраў і вышынёй да трох метраў. Пабудовы круглыя, з плоскімі дахамі, арганізованы ў невялікія групы: імаверна да жытла прылягалі гаспадарчыя збудаванні. Паміж групамі былі вузкія брукаваныя праходы. Фундаменты і ніжняя частка сцен зроблены з грубага вапняка і цвёрдых камянёў, а верхняя частка сцен — з цэглы.
Найбуйнейшы дом, з дыяметрам 7 метраў, знаходзіўся ў ніжэйшай частцы паселішча, верагодна належаў старшыні супольнасці і меў архітэктурныя адметнасці: знешні брукаваны калідор, які мог быць накрыты дахам, і тры злучаныя з ім пабудовы, якія імаверна выкарыстоўваліся як кухні і майстэрні.
Культура Людзі, якія на жылі ў Хіракітыі да канца сёмага тысячагоддзя да н.э., належаць да дакерамічнай культуры Кіпра. Яны былі невялікага росту — 1,6 і 1,5 метры мужчыны і жанчыны адпаведна, і жылі ў сярэднім па 33–35 гадоў.
Мяркуючы па знойдзеных жорнах, малатарнях і крамянёвых сярпах, яны займаліся земляробствам і натуральна паляваннем і рыбалоўствам (знойдзены наканечнікі стрэлаў і рыбалоўныя прылады). На грунце знаходак костках свіней, коз і авечак робяць высновы, што гэтыя жывёлы або былі прыручаныя, або былі здабычай на паляванні.
Судзячы па знойдзеным абвугленым зерні, акрамя мяса і хлеба жыхары Хіракітыі елі бабы, гарох, нут і аліўкі.
Навукоўцаў зацікавілі знойдзеныя на паселішчы лёзы за абсідыяну, бо ён не сустракаецца на востраве. Імавернае месца яго паходжання — Анатолія або Левант. Абсідыян на Кіпры — сведчанне далёкіх сувязяў і суднаходства ў эпоху неаліту. Пахаванні Мёртвых хавалі пад падлогай жылых дамоў і каля ўваходаў. У магілы клалі каменны посуд, зброю і ўпрыгожванні з каштоўных камянёў. Асабліва цікавыя знаходкі ў пахаваннях:
Фігурка жаночай галавы з неабпаленай гліны са зробленымі ў рэалістычнай манеры рысамі твару. Такая знаходка сведчыць пра імавернасць існавання культу памерлых сярод жыхароў Хіракітыі і гэта найстарэйшы прыкладам пластычнага мастацтва на востраве. Загадкавыя каменныя прадметы з лінейнымі надрэзамі, якія маглі быць сімвалічнымі копіямі жытла, пячаткамі або грузіламі для рыбацкіх сетак
Галерэя
Крыніцы
Спасылкі
Хіракітыя на сайце Дэпартамента старажытнасцей міністэрства культуры Кіпра
Катэгорыя:Сусветная спадчына паводле алфавіта Катэгорыя:Неаліт Еўропы Катэгорыя:Кіпр