«Д’ябал носіць Prada» () — амерыканскі фільм у жанры камедыі і драмы, створаны паводле аднайменнай кнігі Лорэн Вайсбергер () у 2006 годзе рэжысёрам Дэвідам Фрэнкелем () і прадзюсарам Вэндзі Файнерманам () пра адваротны бок свету моды. Лічыцца, што прататыпам адной з галоўных гераінь Міранды Прыстлі, якую сыграла Мэрлін Стрып, стала Ганна Вінтур, рэдактарка часопіса Vogue. Выдаткі на касцюмы фільма пабілі рэкорды, дасягнуўшы лічбы блізкай да мільёна даляраў. Фільм быў намінаваны на Оскар у катэгорыях «Найлепшая актрыса» і «Найлепшы дызайн касцюмаў».

Летам 2025 стала вядома пра пачатак здымкаў працягу стужкі, мяркуецца, што «Д’ябал носіць Prada 2» выйдзе ў траўні 2026.

Сюжэт Маладая выпускніца журналісцкага факультэта Андрэа Сакс атрымлівае працу памочніцы галоўнай рэдактаркі вядомага нью-ёркскага моднага часопіса «Подыум» Міранды Прыстлі. Не маючы вопыту ў індустрыі моды, Андрэа сутыкаецца з высокімі патрабаваннямі і жорсткімі правіламі начальніцы. Паступова яна прызвычайваецца да хуткага тэмпу і выканання складаных даручэнняў, але разумее, што прафесійныя поспехі даюцца коштам асабістага жыцця і маральных прынцыпаў.

У ролях

Мэрыл Стрып — Міранда Прыстлі, галоўная рэдактарка часопіса «Подыум». Эн Хэтэўэй — Андрэа (Эндзі) Сакс, будучая журналістка, якая выпадкова стала асістэнткай Міранды. Эмілі Блант — Эмілі, старэйшая асістэнтка Міранды. Стэнлі Тучы — Найдж.л, крэатыўны дырэктар часопіса «Подыум». Сайман Бэйкер — Крыстыян Томпсан, паспяховы пісьменнік. Эдрыян Грэнье — Нэйт Купер, повар, бойфрэнд Эндзі.

Намінацыі і ўзнагароды У 2007 годзе фільм быў намінаваны на Оскар у катэгорыях «Найлепшая актрыса» (Мэрыл Стрып) і «Найлепшы дызайн касцюмаў» (Патрысія Філд).

«Залаты глобус» — «Найлепшы фільм — камедыя або мюзікл», «Найлепшая актрыса — камедыя або мюзікл» (Мэрыл Стрып, перамога), «Найлепшая актрыса другога плана — камедыя або мюзікл» (Эмілі Блант).

Таксама быў намінаваны на прэміі BAFTA, Гільдыі кінаакцёраў, «Выбар крытыкаў», «Юпітэр» і іншыя.

Крыніцы

Катэгорыя:Фільмы паводле алфавіта