Тро́цкі павет () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, якая існавала ў складзе Грамадзянскага ўпраўлення Усходніх зямель, у 1920—1922 гадах — Сярэдняй Літвы, а пасля — Віленскай зямлі Польскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Трокі.

Да Першай сусветнай вайны Троцкі павет уваходзіў у склад Віленскай губерні Расійскай імперыі.

У 1921 годзе без афіцыйнага акту Троцкі павет быў аб’яднаны з Віленскім паветам у адзін Віленска-Троцкі павет. Аднак яшчэ ва ўрадавых дакументах, у тым ліку ў Законе ад 6 красавіка 1922 года аб далучэнні Віленшчыны да Польшчы, ён фігураваў як самастойная адзінка; таксама ў пазнейшых дакументах аж да 1923 года (гл. Monitor Polski ад 16 лістапада 1923 г.). Паводле іншых звестак, аб’яднанне адбылося паміж 1923 і 1924 гадаміУ Monitor Polski за 16.11.1923 г. яшчэ згадваюцца Віленскі і Троцкі паветы асобна, а ў нумары ад 30.06.1924 г. ужо фігуруе Віленска-Троцкі павет..

Дэмаграфія У снежні 1919 года ў Троцкім павеце Віленскай акругі Цывільнага ўпраўлення Усходніх зямель пражывала 92 831 чалавек. На яго тэрыторыі знаходзіўся 1231 населены пункт, з якіх 6 мелі звыш 1000 жыхароў. Найбуйнейшым быў горад Трокі з 1886 жыхарамі.

Адукацыя У 1919/1920 навучальным годзе ў Троцкім павеце дзейнічалі 68 усеагульных школ, у якіх навучалася 3920 дзяцей і працавалі 94 настаўнікі.

Крыніцы

Катэгорыя:Віленская зямля Катэгорыя:Паветы Польскай Рэспублікі (1918—1939) Катэгорыя:Трокі