Таганскі раён () — раён Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі Масквы. Размешчаны на ўсход і паўднёвы ўсход ад гістарычнага цэнтра горада — Зараддзя і Кітай-горада, па левым (паўночным) беразе ракі Масквы. Раёну адпавядае ўнутрыгарадскае муніцыпальнае ўтварэнне муніцыпальная акруга Таганская.
Тэрыторыя раёна, якая засялялася з захаду на ўсход, пачынаючы з мяжы XIV—XV стагоддзяў, уключае заснаваны ў XIII стагоддзі Круціцкі падворак. У XVII стагоддзі ў раёне склалася сістэма слабод рамеснікаў і хлебаробаў, а ў другой палове XVIII узнік цэнтр стараабрадніцтва — Рагожская слабада.
Назва раёна паходзіць ад Таганнай рамеснай слабады за Яўзай, якая размяшчалася на месцы сучасных Радзішчаўскіх вуліц каля Таганскай плошчы. Яе жыхары, кавалі, выраблялі таганы — трыножкі для катлоў, якімі карысталіся ў паходах стральцы. Насельніцтва
Катэгорыя:Раёны Масквы Катэгорыя:Таганскі раён