Рыгор Адамавіч Панасюк — беларускі дзяржаўны службовец.

Біяграфія Нарадзіўся ў Столінскім раёне. Скончыў Пружанскі агратэхнічны каледж і Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.

Працаваў аграномам, а пасля — намеснікам па аграноміі ў ААТ «Вазнясенскі». У 2017 годзе прызначаны дырэктарам ААТ «Ракітніца», дзе за пяць гадоў ператварыў гаспадарку з праблемнай у адну з вядучых у рэгіёне.

У студзені 2023 года прызначаны першым намеснікам старшыні Жабінкаўскага райвыканкама. 14 жніўня 2025 года прызначаны старшынёй Брэсцкага райвыканкама.

Крыніцы