«P.S. I Love You» () — песня гурта «The Beatles», напісаная ў асноўным Полам Мак-Картні. Песня выйшла на баку «Б» першага сінгла гурта («Love Me Do») 5 кастрычніка 1962 года, а таксама ўвайшла ў першы студыйны альбом «The Beatles». Пазней песня была ўключана ў міні-альбом All My Loving і ў зборны альбом Love Songs.
Гісторыя песні Песня была напісана ў 1961 годзе, калі Пол Мак-Картні быў у Гамбургу; некаторыя даследчыкі лічаць, што яна была прысвечана тадышняй сяброўцы Мак-Картні Дот Ронэ. Аднак сам Мак-Картні адмаўляў гэта. Паводле яго слоў, гэта была толькі
…тэматычная песня, заснаваная на лісце… Яна была амаль цалкам маёй. Не думаю, што Джон да яе моцна прыклаў руку. Ёсць такія тэмы, да якіх прасцей прыкруціць песню, чым да іншых, і ліст — адна з іх… Яна не заснавана на рэальнасці, і я не пісаў яе маёй сяброўцы з Гамбурга, як некаторыя мяркуюць.
Джон Ленан пра песню сказаў наступнае:
Гэта песня Пола. Ён спрабаваў напісаць нешта накшталт «Soldier Boy»«Soldier Boy» — сінгл гурта The Shirelles, які заняў у 1962 годзе верхнюю пазіцыю ў амерыканскіх чартах. гурта «The Shirelles». Ён напісаў яе ў Германіі ці калі мы ехалі ў Гамбург або з Гамбурга. Нейкі ўнёсак я, можа, і зрабіў, але не памятаю нічога асаблівага. Галоўным чынам гэта была яго песня.
«The Beatles» рэгулярна выконвалі гэтую песню на сваіх выступах у Cavern Club, дзе яна карысталася вялікай папулярнасцю ў паклоннікаў.
Пісьменнік Джонатан Кот выказаў меркаванне, што тэкст песні (дакладней, фраза, якая пачынаецца з «P.S.») з'яўляецца тонкай адсылкай да вядомай песні 1957 года «Peggy Sue», у якой ёсць словы «I love you, Peggy Sue».
Запіс песні Упершыню гурт запісаў гэтую песню падчас сваёй самай першай «пробнай» сесіі ў студыі «Эбі Роўд» 6 чэрвеня 1962 года, яшчэ з першым барабаншчыкам Пітам Бэстам, аднак запісы той сесіі не захаваліся.
Крыніцы
Спасылкі
Відэа з гучаннем студыйнай версіі песні
Катэгорыя:Песні The Beatles