Срэценскі бульвар () — бульвар у Краснасельскім раёне Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі горада Масквы, частка Бульварнага кольца. Праходзіць ад плошчы Срэценскія Вароты да Тургенеўскай плошчы. З унутранага боку да бульвара прымыкаюць завулкі Мілюцінскі і Фралоў, з вонкавага — Касцянскі. Нумарацыя дамоў вядзецца ад плошчы Срэценскія Вароты. Бульвар з’яўляецца самым кароткім на Бульварным кольцы (214 м).
Катэгорыя:Бульвары Масквы Катэгорыя:Вуліцы Масквы