«Boys» () — песня, напісаная амерыканскімі аўтарамі Лютэрам Дзіксанам і Весам Фарэлам, упершыню выкананая амерыканскім жаночым гуртом The Shirelles (песня выйшла на баку «Б» іх сінгла «Will You Love Me Tomorrow» у 1960-м годзе). Песня шырока вядома дзякуючы кавер-версіі гурта «The Beatles», якая выйшла ў складзе іх першага альбома Please Please Me.
Версія «The Beatles» Гурт запісаў сваю версію песні для свайго першага альбома Please Please Me. Запіс адбыўся 11 лютага 1963 года (падчас гэтай сесіі гурт запісаў 10 песень для альбома). Асноўную вакальную партыю выканаў Рынга Стар — гэта быў яго першы запіс з «The Beatles» у ролі вядучага вакаліста. Акрамя гэтай песні, «The Beatles» уключылі ў свой першы альбом яшчэ адну песню гурта The Shirelles — «Baby It’s You». Песня была запісана з першага і адзінага дубля.
Пры запісе і выкананні песні (тэкст якой быў першапачаткова напісаны ад асобы жанчыны) удзельнікі гурта не бралі пад увагу магчымы гомасэксуальны кантэкст, аднак яны змянілі займеннікі, якія маюць дачыненне да полу. У кастрычніку 2005 года Пол Мак-Картні ў інтэрв'ю часопісу «Rolling Stone» заявіў наступнае: «Гэта сапраўды была дзявочая песня: „Я зараз кажу пра хлопчыкаў!“. А можа, гэта была гомасэксуальная песня. Але мы нават не ўслухоўваліся. Гэта — проста выдатная песня. Я думаю, гэта проста песня пра маладосць — і да лямпачкі ўсё астатняе. Я вельмі люблю наіўнасць тых дзён»«It was really a girls' song. 'I talk about boys now!' Or it was a gay song. But we never even listened. It’s just a great song. I think that’s one of the things about youth — you just don’t give a shit. I love the innocence of those days.» — цыт. па «Rolling Stone», № 985 (2005-10-20), Binelli, Mark: «Sir Paul Rides Again».
У далейшым «The Beatles» запісвалі гэтую песню сем разоў для BBC, аднак песня не ўвайшла ў ніводны з эфіраў гурта.
У запісе ўдзельнічалі: Рынга Стар — вакал, ударныя Джон Ленан — бэк-вакал, рытм-гітара Пол Мак-Картні — бэк-вакал, бас-гітара Джордж Харысан — бэк-вакал, сола-гітара
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:The Beatles