Аляксандр Мікалаевіч Шчаковіч (нар. , Дзяржынск, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны службовец, прафсаюзны дзеяч.
Біяграфія Нарадзіўся 25 красавіка 1980 года ў Дзяржынску Мінскай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі па спецыяльнасці «метралогія, стандартызацыя і сертыфікацыя».
Яшчэ студэнтам быў выбраны прафгрупаргам БДУІР, затым займаў пасады намесніка старшыні і старшыні прафкама студэнтаў. У 2007 годзе перайшоў у Мінскае гарадское аб’яднанне прафсаюзаў, дзе прайшоў шлях ад загадчыка арганізацыйнага аддзела да старшыні.
У кастрычніку 2024 года прызначаны намеснікам старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Быў членам Мінскага гарвыканкама. 17 красавіка 2025 года прызначаны кіраўніком адміністрацыі Савецкага раёна Мінска.
У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад мясцовых Саветаў дэпутатаў.
Узнагароды Узнагароджаны «Прафсаюзным знакам пашаны», падзякай і граматай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, ганаровай граматай Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, ганаровай граматай Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, юбілейнымі медалямі да 110-, 115- і 120-годдзя прафсаюзнага руху Беларусі.
Крыніцы
Катэгорыя:Прафсаюзныя дзеячы Беларусі Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання