Аляксандр Аляксандравіч Максімчук (нар. , Орша) — беларускі гаспадарчы дзеяч і дэпутат.

Біяграфія Нарадзіўся 10 кастрычніка 1972 года ў горадзе Орша Віцебскай вобласці.

Скончыў Самаркандскае вышэйшае ваеннае аўтамабільнае камандна-інжынернае вучылішча, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Служыў у Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

Працаваў у КУШВП ЖКГ «Столінскае ЖКГ»; майстрам участку «Водаканал»; начальнікам цэха «Спецаўтабаза», намеснікам дырэктара, першым намеснікам дырэктара, дырэктарам прадпрыемства; намеснікам старшыні Столінскага райвыканкама. Генеральны дырэктар Брэсцкага абласнога ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Дэпутат Столінскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання.

Дэлегат V, VI і VII Усебеларускіх народных сходаў.

Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Брэсцкай вобласці (вылучаны ад горада Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў). Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.

Узнагароды Узнагароджаны ганаровай граматай Столінскага райвыканкама, граматай Брэсцкага аблвыканкама, ганаровай граматай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, нагрудным знакам «Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі».

Крыніцы

Спасылкі Профіль Аляксандра Максімчука на сайце Савета Рэспублікі

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Столінскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 6-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 5-га склікання