Ігар Максімавіч Брылевіч (нар. , Пінск) — беларускі эканаміст, дзяржаўны дзеяч і дэпутат.

Біяграфія Нарадзіўся 4 ліпеня 1981 года ў горадзе Пінску Брэсцкай вобласці.

Скончыў Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Сусветная эканоміка і міжнародныя эканамічныя адносіны», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Антыкрызіснае кіраванне прадпрыемствам».

Працаваў інжынерам па маркетынгу завода «Камертон» (г. Пінск); вядучым, галоўным спецыялістам, намеснікам начальніка аддзела эканомікі, выконваючым абавязкі намесніка старшыні па эканоміцы і фінансах, намеснікам старшыні Пінскага райвыканкама; дырэктарам філіяла «Невель» Пінскага мясакансервавага камбіната; старшынёй Пінскага райвыканкама.

Старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў.

Дэлегат VI і VII Усебеларускіх народных сходаў.

У 2024 годзе выбраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Брэсцкай вобласці (вылучаны ад Драгічынскага, Іванаўскага і Пінскага раёнаў). Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.

Член Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі; член Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па транспарце. З’яўляецца намеснікам кіраўнікоў рабочых груп Нацыянальнага сходу па супрацоўніцтве з парламентамі Мексіканскіх Злучаных Штатаў і асобных дзяржаў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі, а таксама членам рабочай групы па супрацоўніцтве з Парламентам Кыргызскай Рэспублікі.

Член Беларускай партыі «Белая Русь», член Вышэйшага палітычнага Савета партыі і старшыня Савета Брэсцкага абласнога аддзялення, а таксама член РГА «Белая Русь».

Узнагароды Узнагароджаны ганаровымі граматамі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага аблвыканкама, Пінскага райвыканкама, Пінскага гарвыканкама, Пінскага раённага Савета дэпутатаў; узнагароджаны нагрудным знакам адрознення Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання «За заслугі ў сельскай гаспадарцы», юбілейнымі і памятнымі медалямі.

Крыніцы

Спасылкі Профіль Ігара Брылевіча на сайце Савета Рэспублікі

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Пінскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 6-га склікання