Марыя Ядвіга Рэут (пол. Maria Jadwiga Reutt, 1863 Дзёрнавічы, Рэчыцкі пав. - 15 студзеня, 1942, Вільня) – польская пісьменніца для моладзі, педагог, асветніцкі дзеячMaria Jadwiga Reutt in: Internetowy Polski Słownik Biograficzny .
Біяграфія Была дачкой Антонія і Анелы, народжанай Іпагорскай-Лянкевіч. Адукацыю атрымала дома і ў педагагічным інстытуце. Пасля смерці маці жыла ў Вільні, а з 1894 года — у Варшаве, дзе працавала ў кнігарні і ўдзельнічала ў арганізацыі падпольнай адукацыі. У 1905 годзе была арыштаваная за нелегальны перавоз польскіх кніг праз мяжу і на тры месяцы зняволена ў Пётркаве. Затым (1906) пераехала ў Коўна, дзе стварыла Кола самаадукацыі жанчын, а таксама актыўна ўдзельнічала ў Коле па ўраўнаванню правоў жанчын. У тым жа годзе выклікана ў Львоў саюзам настаўніц каб працаваць у народнай школе. Уваходзіла ў склад кіраўніцтва таварыства імя Касцюшкі.
У Львове пачала займацца журналісцкай і літаратурнай дзейнасцю. Першыя яе публікацыі з'явіліся ў "Кур'еры Львоўскім", затым стала актыўна публікавацца ў часопісе для вясковых жанчын "Zorza Ojczysta", дзе з 1907 стала сурэдактаркай. Публікавала папулярныя артыкулы па гісторыі Польшчы, біяграфіі выбітных постацей, апавяданні і нарысы, а ў дадатку "Лісткі" - байкі і апавяданні для дзяцей і моладзі. Кніжны дэбютам стала публікацыя ўспамінаў пра зняволенне ў Пётркаве "З-за кратаў" (1908). У 1913 апублікавала зборнік апавяданняў "З гісторыі паганскай Літвы" (1913), які шмат разоў пазней перавыдаваўся.
Падчас Першай сусветнай вайны займалася арганізацыяй сельскай адукацыі ў Любартаўскім павеце, а пасля аднаўлення незалежнасці Польшчы працавала ў Любартаве як сакратарка школьнага інспектара.
У 1919 годзе пераехала ў Вільню.
Працавала ў праўленні Польскага адукацыйнага таварыства ўсходніх зямель.
Акрамя працы педагогам і актывістам у галіне адукацыі, Рэут таксама была пісьменніцай. Яна напісала шматлікія рэпартажы, артыкулы і апавяданні, а таксама раманы для дзяцей і моладзі. Некаторыя з яе аповесцей для моладзі, якія часта закраналі гістарычныя тэмы, перавыдаваліся некалькі разоў. У 1920 годзе яна склала зборнік патрыятычных апавяданняў і ўспамінаў пад назвай «Dziecko polskie w latach niewoli i walk (Garść wspomnień)» («Польскае дзіця ў гады палону і барацьбы (Жменя ўспамінаў)»). Самастойна ці з іншымі аўтарамі яна склала некалькі зборнікаў казак, у тым ліку «Літоўскія казкі» (1931). Таксама была аўтарам больш за 20 п'ес для аматарскіх тэатральных гурткоў і школьных тэатральных гурткоў. Апісала гісторыю асветы на Віленшчыне ў некалькіх артыкулах, у тым ліку ў Macierz Szkolna ziemi wilénskiej (апублікаваная ў 1924 г. у Oświata Polska) і Z dziejów oświaty na Litwie («З гісторыі асветы ў Літве», апублікаваная ў 1925 г. у альманаху адукацыі Віленшчыны. У 1925 г. выдавала дзіцячы часопіс «Gwiazdkę».
Напісала шматлікія рэпартажы, артыкулы, апавяданні, раманы і п'есы для дзяцей і моладзі. Яна таксама публікавала трылеры для дарослых, часта пад псеўданімамі M.R., R.M., J. Bogusz, Jan Wirzos, Jerzy Surwint, Maria z Polesia.
Памерла ў Вільні. Пахавана на Бернардзінскіх могілках.
Ордэны і ўзнагароды
Сярэбраны крыж Заслугі (16 лістапада 1927 г.)
Публікацыі
Zza kraty, 1908 Dziennik szwaczki, 1909 O ptaszkach, kotkach i innych zwierzątkach, B.Połoniecki, Lwów; E.Wende i Ska, Warszawa 1912 Z dziejów pogańskiej Litwy, E.Wende i Ska, Warszawa; H.Altenberg, G.Seyfarth, E.Wende i Ska Lwów 1913 Królewna, Wydawnictwo Polskie, Lwów, 1919 Dziecko polskie w latach niewoli i walk (garść wspomnień) (zebrała i ułożyła ), Sekcja Oświecenia Publicznego Z.C.Z.W., Wilno 1920 Dla mojego Tatusia. Dzienniczek Danusi, Księgarnia Stowarzyszenia Nauczycielstwa Polskiego M.Arct, Warszawa-Poznań-Łódź-Lwów 1922 Trzeci Maj, Księgarnia J. Zawadzkiego, Wilno 1922 Cudowny doktor, Księgarnia J. Zawadzkiego, Wilno 1923 Klub gałganiarek wileńskich, Spółka Księgarsko-Wydawnicza, Wilno 1923 Rabuś, Księgarnia J. Zawadzkiego, Wilno 1923 Trzewiczek Królowej, Księgarnia J. Zawadzkiego, Wilno 1923 Życie za wolność, Wydawnictwo Polskie, Poznań 1923 Jak Bolko został rycerzem, Księgarnia J. Zawadzkiego, Wilno 1925 Wyzwolenie Wilna, Księgarnia J. Zawadzkiego, Wilno 1925 W cygańskim obozie, Księgarnia i Drukarnia św. Wojciecha, Poznań-Warszawa 1926 Janek i Jagusia, Księgarnia J. Zawadzkiego, Wilno 1927 Laluś Panienka, Księgarnia Polska, Warszawa 1928 Oto dzień chwały!, Zjednoczenie Młodzieży Polskiej, Poznań 1928 Strzał o północy, Księgarnia Ludwika Fiszera, Łódź-Katowice 1929 Król Chłopków, Księgarnia J. Zawadzkiego, Wilno 1930 Męczennica na tronie Piastowskim, Instytut Wydawniczy „Renaissance”, Warszawa-Poznań-Kraków-Lwów-Stanisławów 1930 Triumf miłości, Instytut Wydawniczy „Renaissance”, Warszawa-Poznań-Kraków-Lwów-Stanisławów 1930 Wicek-Niecnota, Księgarnia J. Zawadzkiego, Wilno 1930 Napad bandytów czyli Tym razem jeszcze mu uszło na sucho, 1931 Legendy o Świętych, Księgarnia i Drukarnia Katolicka Sp. Akc., Katowice 1932 Rok Zosi, 1932 Spłacony dług wdzięczności, Księgarnia Ludwika Fiszera, Łódź-Katowice 1932 Księżniczka Jose, Księgarnia i Drukarnia Katolicka Sp. Akc., Katowice 1933 Cudowny doktor, Księgarnia J. Zawadzkiego, Wilno 1934 Król migdałowy, Księgarnia J. Zawadzkiego, Wilno 1934 Maryjka, 1934 Święty Mikołaj, Księgarnia J. Zawadzkiego, Wilno 1934 Wódz Cz.I-W starym dworze, Księgarnia J. Zawadzkiego, Wilno 1935 Wódz Cz.II-Szkolne czasy, Księgarnia J. Zawadzkiego, Wilno 1935 Wódz" Cz.III-Na placówce, Księgarnia J. Zawadzkiego, Wilno 1935 Co zazdrość może, Zakłady Wydawnicze Alfreda Ksyckiego, Żnin 1938 Niezwykły testament, Zakłady Wydawnicze Alfreda Ksyckiego, Żnin 1938 Zemsta Cyganki, Zakłady Wydawnicze Alfreda Ksyckiego, Żnin 1938 Jasiek: Powieść o polskim harcerzu, 1940
Крыніцы
Катэгорыя:Памерлі ў 1942 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1863 годзе Катэгорыя:Пахаваныя на Бернардзінскіх могілках
Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Катэгорыя:Памерлі ў Вільні Катэгорыя:Адукацыя ў Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Нараўлянскім раёне