Ігар Барысавіч Каско (нар. , Мінск) — беларускі анестэзіёлаг-рэаніматолаг і дэпутат.

Біяграфія Нарадзіўся 13 лютага 1971 года ў горадзе Мінску.

Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў урачом-анестэзіёлагам-рэаніматолагам 2-й гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы Мінска; урачом-анестэзіёлагам-рэаніматолагам, затым намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы. Галоўны ўрач Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы.

Член РГА «Белая Русь», член праўлення Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага дзіцячага фонду, член адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва.

Дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання.

Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання.

Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Савета Міністраў, Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь». Мае падзячны ліст Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Удастоены ганаровага звання «Чалавек года Магілёўшчыны — 2015», спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама «За дасягненні ў сацыяльнай сферы».

Крыніцы

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:рэаніматолагі Беларусі Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання