Ройсты або ройста, ці ройст — традыцыйная народная назва біялагічнага аб’екта, экасістэмы, комплексу расліннасці, які фарміруецца на вільготнай, забалочанай мясцовасці, часта вярховых балотах, а таксама назва самой такой мясцовасці, ландшафту — нізкага і багністага месца, пакрытага імхамі (часта комплексамі торфаўтваральных відаў сфагнуму), хмызнякамі і карлікавымі дрэвамі. Такая расліннасць і ландшафты знікаюць з прычыны празмернай меліярацыі і здабычы торфу.
Слова «ройсты» паходзіць ад літоўскага raistas, у множным ліку raistai, якое выкарыстоўваецца як агульнае паняцце для балот і забалочаных тэрыторый. Ужываецца ў дачыненні Літвы, а таксама ў шырэйшым гістарычным сэнсе да беларускіх гістарычных тэрыторый і прылеглых да іх польскіх тэрыторый, якія мяжуюць з Літвой.
У сінтаксанаміі ройсты часам атаясняюць з расліннымі комплексамі ўзору Scheuchzerietalia palustris.Władysław Matuszkiewicz Przewodnik do oznaczania zbiorowisk roślinnych Polski. — Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2007. — 540 s. — ISBN 978-83-01-14439-5 — S. 288/
У тапонімах
Райста — вёска ў Гродзенскім раёне Беларусі (, ) — вёска ў Янаўскім раёне Літвы (, ) — вёска ў Ракішкаўскім раёне Літвы Круглы Ройст і Маце-Ройст ( i Macie-Rojst) — урочышчы ў Рудніцкай пушчы ў Салечніцкім раёне Літвы Ройста — былы хутар у Ашмянскім раёне Беларусі Ройсцішкі — хутар у Міхалішкаўскім сельсавеце Астравецкага раёна Ройсцішкі — хутар у Рытанскім сельсавеце Астравецкага раёна Порайсць — вёска ў Воранаўскім раёне Беларусі (, ) — вёска ў Салечніцкім раёне Літвы
У гідраніміцы
Ройста -- рака, левы прыток Гаўі
У культуры
Слова з лексікі Францішка Багушэвіча і Анатоля Сыса. Rojsty — дэбютны раман Тадэвуша Канвіцкага 1947 года, прысвечаны барацьбе падраздзяленняў Арміі Краёвай у Літве ў 1944 годзе. Bunt rojstów — зборнік рэпартажаў Юзафа Мацкевіча 1938 года, у якіх аўтар дэканструюе ідылічны міф Крэсаў Усходніх. Na rojstach litewskich -- кніга Станіслава Забароўскага 1904 года, зборнік апавяданняў і ўспамінаў з палявання «на Літве». Rojst — крымінальны трылер — серыял рэжысёра Яна Халоўбка, зняты ў 2018 годзе. Rojsty litewskie pod śniegiem (або Śnieg) — карціна Генрыка Вайсенгофа, атрымала сярэбраны медаль на Сусветнай выставе ў Парыжы ў 1900 годзе.
Гл. таксама
мшары тарфянік :pl:Oparzelisko ?
Крыніцы
Літаратура Hydrologia ogólna / E. Bajkiewicz-Grabowska, Z. Mikulski. — Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2007. — ISBN 978-83-01-14579-8. (не стае нумароў пэўных старонак)
Катэгорыя:Торф