Віктар Аляксандравіч Бахараў (, Турлаева, Куўшынаўскі раён, Калінінская вобласць, РСФСР — ) — беларускі герпетолаг, эколаг. Кандыдат біялагічных навук (1983), дацэнт (1980).

Біяграфія Нарадзіўся 12 ліпеня 1948 года ў вёсцы Турлаева Куўшынаўскага раёна Калінінскай (цяпер Цвярской) вобласці Расіі.

У 1971 годзе скончыў Даўгаўпілскі педагагічны інстытут па спецыяльнасці «Біялогія». Прайшоў аспірантуру ў Інстытуце заалогіі АН БССР. У 1983 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Паўзуны Беларусі» і атрымаў вучоную ступень кандыдата біялагічных навук. У 1980 годзе яму прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Біялогія».

Працаваў у 1971—1973 гадах у Біялагічна-глебавым інстытуце АН СССР, у 1975—1977 гадах у сярэдняй школе Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, з 1986 года — на кафедры батанікі і заалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. З 2004 года працаваў на кафедры біялогіі біялагічнага факультэта Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна ў званні дацэнта.

Памёр года.

Навуковая дзейнасць Асноўныя сферы даследаванняў — герпеталогія і экалогія. Займаўся біялогіяй і экалогіяй рэдкіх відаў герпетафаўны Беларусі; выкапнёвымі амфібіямі і рэптыліямі галацэну і інш.

Апублікаваў больш за 140 навуковых і вучэбна-метадычных прац, у тым ліку дзве манаграфіі і пяць кніг. Пад яго кіраўніцтвам былі абаронены чатыры магістарскія дысертацыі.

Займаўся фатаграфіяй.

Крыніцы

Катэгорыя:Герпетолагі Беларусі Катэгорыя:Эколагі Беларусі