Іпаліт Купрыяновіч Мацурэвіч (1882—1939) — савецкі вучоны, хімік-арганік, акадэмік АН УССР.

Біяграфія Нарадзіўся 31 студзеня 1882 года ў пасёлку Глуск (цяперашняя Магілёўская вобласць).

У 1907 годзе скончыў Кіеўскі ўніверсітэт, у якім і працаваў.

У 1910 годзе прымяніў хлоравугольны эфір для атрымання троесных спіртоў тлустага рада.

У 1925—1930 гадах працаваў таксама ў Кіеўскім інстытуце народнай гаспадаркі, з 1930 — у Кіеўскім політэхнічным інстытуце, а з 1932 — у НДІ каўчуку і каўчуканосаў.

У 1934—1939 гадах — кіраўнік аддзела высокамалекулярных злучэнняў Інстытута арганічнай хіміі і тэхналогіі.

З 1935 года — прафесар, з 15 сакавіка 1939 — старшыня аддзела фізіка-хімічных і матэматычных навук АН УССР.

Памёр 22 ліпеня 1939 г. у Кіеве.

Даследаванні Навуковыя працы прысвечаны даследаванням у галіне арганічнага сінтэзу, як то даследаванне сінтэзу бэта-оксікіслот, спіртоў за рэакцыяй Грыньяра, сярністых вытворных 1, 2,4-трыазолу, ненасычаных кетонаў; вывучаў склад смол айчынных каўчуканосаў — разам з членам-карэспандэнтам АН УССР С. М. Рэфармацкім.

Літаратура

Мацурэвіч Іпаліт Купрыянавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / Беларус. Энцыкл. ; рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2004. – Т. 10. – С. 231.

Крыніцы

Мацурэвіч на сайце Лексіка Акадэмікі НАН Украіны Катэгорыя:Хімікі Украіны Катэгорыя:Акадэмікі АН УССР Катэгорыя:Выпускнікі Кіеўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Кіеўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Памерлі ў Кіеве Катэгорыя:Памерлі ў 1939 годзе Катэгорыя:Памерлі 22 ліпеня Катэгорыя:Нарадзіліся ў Глуску Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1882 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 31 студзеня