«Інстытут Віцебсксельбудпраект» () — праектна-вышукальнае прадпрыемства ў Віцебску. Арганізацыя спецыялізуецца на праектаванні жыллёва-грамадзянскага і прамысловага будаўніцтва. Размяшчаецца ў Віцебску па вуліцы Будзённага, 2.

Гісторыя Прадпрыемства было заснавана ў кастрычніку 1958 года пастановай Віцебскага аблвыканкама і абкама КПБ № 630 ад 21 кастрычніка 1958 года як абласное міжкалгаснае праектна-каштарыснае бюро «Аблміжкалгаспраект».

У 1970 годзе яно было ператворана ў Віцебскі філіял інстытута «Белкалгаспраект». У 1986 годзе прадпрыемства атрымала назву інстытут «Віцебсксельбудпраект» Віцебскага аблсельбуда. З 1996 года — дзяржаўнае прадпрыемства, з 2000 — рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства, а з 2003 — даччынае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства.

Згодна з рашэннем Віцебскага аблвыканкама № 403 ад 8 ліпеня 2004 года, з 1 кастрычніка 2004 года да прадпрыемства быў далучаны АДУПП «ДПІ Віцебскаграпрампраект».

У 2021 годзе рашэннем Віцебскага аблвыканкама № 539 ад 19 кастрычніка 2021 года арганізацыя атрымала сучасную назву — камунальнае ўнітарнае праектна-вышукальнае прадпрыемства «Інстытут Віцебсксельбудпраект».

Дзейнасць Займаецца праектаваннем жыллёва-грамадзянскіх і прамысловых аб’ектаў; выкананнем праектна-вышукальных работ для сельскай гаспадаркі. Штогод прадпрыемства выпускае каля 200 аб’ектаў.

Узнагароды дыплом Лаўрэата конкурсу «На лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне ў Рэспубліцы Беларусь» (2010, 2016, 2017) у намінацыі «Аб’ект года»; дыплом (2014) у намінацыі «Экспарцёр года»; дыплом (2015) у намінацыі «Развіццё рэгіёнаў малых і сярэдніх гарадскіх пасёлкаў».

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Праектныя арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Арганізацыі Віцебска Катэгорыя:1958 год у Беларусі Катэгорыя:Вуліца Будзённага (Віцебск)