Расійская арбітальная станцыя (РАС) — планаваная расійская арбітальная станцыя, якая павінна прыйсці на змену ўдзелу Расійскай Федэрацыі ў праекце МКС. Праект РАС распрацоўваецца спецыялістамі РКК «Энергія».

Па планах, першы модуль станцыі — навукова-энергетычны — будзе выведзены на арбіту ў 2028 годзе. Асноўныя затрымкі могуць узнікнуць, калі не будзе гатовы стартавы комплекс на касмадроме «Васточны» ці не будзе гатова мадэрнізаваная ракета-носьбіт «Ангара-А5М».

Гісторыя

2014 На фоне міжнароднай канфрантацыі (у тым ліку ўвядзення санкцый з боку ЗША), у СМІ з’явіліся першыя заявы аб планах будаўніцтва Расійскай арбітальнай станцыі. Гэта адбылося пасля заяў палітыкаў аб магчымым выхадзе Расіі з праграмы МКС пасля 2020 года. У прыватнасці заяўлялася, што Расія з 2017 года можа пачаць разгортваць уласную высокашыротную арбітальную станцыю. Частку модуляў, якія распрацоўваліся і прызначаліся для МКС, прапанавалася ўвесці ў склад новай станцыі. Дадаткова тое што станцыя будзе мець высокашыротную арбіту, дазваляла спросціць дастаўку на яе грузаў з касмадромаў Плясецк і Васточны.

Цягам 2014 года стала вядома, што на станцыі плануюць выпрабаваць тэхналогіі для будучага палёта на Месяц.

2015 У канцы 2015 года быў апублікаваны новы варыянт Федэральнай касмічнай праграмы да 2025 года, у якім «Раскосмас» адмовіўся ад пілатуемых палётаў на Месяц, стварэння месяцовай базы і месяцовай арбітальнай станцыі. Меркавалася, што такая мера на фоне эканамічнага крызісу дазволіць дзяржкарпарацыі зэканоміць да 90 млрд руб. з агульнага бюджэту ФКП-2025 у 1,4 трлн руб., і дазволіць «Раскосмасу» засяродзіцца на праекце РАС.

2021 12 красавіка 2021 года на нарадзе ў прэзідэнта Расіі Пуціна, было абвешчана аб рашэнні стварыць уласную арбітальную станцыю і адмовіцца ад выкарыстання Міжнароднай касмічнай станцыі да 2025 года. Пазней, 20 красавіка, глава «Раскосмасу» Дзмітрый Рагозін заявіў што першы кампанент новай расійскай арбітальнай станцыі будзе гатовы да запуску ў 2025 годзе, і абвясціў што працы ўжо пачаліся.

2024 20 сакавіка 2024 года ўрадам РФ быў зацверджаны пашпарт федэральнага праекта «Стварэнне касмічнага комплексу Расійскай арбітальнай станцыі» агульным коштам 608,9 млрд расійскіх рублёў. 2 красавіка «Раскосмас» паведаміў аб канчатковым зацвярджэнні эскізнага праекта РАС, распрацоўкай якога займалася РКК «Энергія».

2025 - 2026 28 студзеня 2025 года генеральны канструктар па пілатуемых касмічных сістэмах і комплексах РКК «Энергія» Уладзімір Салаўёў абвясціў, што першы навукова-энергетычны модуль, з якога пачнецца стварэнне новай расійскай арбітальнай станцыі, плануецца запусціць у снежні 2027 года.

У красавіку 2025 года гендырэктар «Раскосмаса» Дзмітрый Баканаў паведаміў, што першы модуль Расійскай арбітальнай станцыі знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці.

Пасля аварыі на касмадроме Байканур (лістапад 2025 года), і ўзнікненні складанасцяў для пілатуемых запускаў, першы віцэ прэм'ер Расіі Д. Мантураў заявіў што накланенне арбіты РАС будзе 51,6°.

У сярэдзіне снежня стала вядома, што арбітальнае будаўніцтва РАС плануецца пачаць як працяг расійскага модуля МКС. Пасля сканчэння эксплуатацыі МКС, расійскі сегмент будзе адстыкаваны, і выведзены на ўласную арбіту. Аднак першы пуск ракета-носьбіта Ангара-А5М быў перанесены на 2027 год, з-за чаго першы віцэ прэм'ер Расіі Д. Мантураў у лютым 2026 года абвясціў пра перанос срокаў пачатку разгортвання станцыі на 2028 год.

Разгортванне станцыі

Першапачатковы праект

Першапачаткова, будаўніцтва Нацыянальнай расійскай арбітальнай станцыі планавалася на аснове модуляў, якія прызначаліся для МКС: навукова-энергетычнага (НЭМ), модуля «Навука» (Шматфункцыянальны лабараторны модуль, ШЛМ) і модуля «Прычал» (Універсальны вузлавы модуль, УМ). Модулі «Навука» і «Прычал» з’яўляюцца аналагам запушчаных у 2021 годзе модуляў МКС. Пазней планавалася дадаць яшчэ два модуля: шлюзавы (ШМ) і трансфармуемы (ТМ). Такім чынам, усяго станцыя павінна была складацца з пяці модуляў, яе маса складзе 60 тон. Станцыю планавалася ўпершыню ў гісторыі зямных арбітальных станцый вывесці на высокашыротную арбіту, каб яна змагла працаваць у інтарэсах Расіі, накрываючы траекторыяй увесь зямны шар, уключаючы Арктыку. Для гэтага прыйшлося б пайсці на павышэнне энергазатрат пры вывадзе на арбіту і павышэнне ўзроўню радыяцыі пры пралёце станцыі праз палярныя вобласці.

Першы модуль станцыі — навукова-энергетычны — павінен быў быць выведзены на арбіту ў 2027—2028 гадах. Асноўныя затрымкі маглі ўзнікнуць, калі не быў бы гатовы стартавы комплекс на касмадроме «Васточны» ці не была б гатова мадэрнізаваная ракета-носьбіт «Ангара-А5М».

Праект 2025 года У снежні 2025 года Навукова-тэхнічны савет Раскосмаса падтрымаў прапанову стварэння РАС на базе расійскага сегмента МКС. Паступова выводзячы на арбіту новыя модулі, і стыкуя іх з расійскім сегментам, пасля сканчэння сроку эксплуатацыі МКС (у пачатку 2030-х) - адстыкаваць, і вывесці на сваю арбіту. Арбіта будучай станцыі з высакапалярнай будзе з наклонам 51,6°.

Модулі станцыі

Навукова-энергетычны модуль Навукова-энергетычны модуль (НЭМ) - першы модуль станцыі, першапачаткова быў разлічаны на эксплуатацыю ў складзе МКС. Запуск першапачаткова планаваўся ў канцы 2025 года, але з-за шэрагу прычын запуск пераносіўся. Рабочая маса модуля ~ 22 000 кг, і па планах ён будзе запушчаны з дапамогай ракеты-носьбіта «Ангара-А5М».

Удзел Беларусі

16 ліпеня 2025 года на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік упраўлення аэракасмічнай дзейнасці апарата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Пётр Віцязь заявіў, што беларускія навукоўцы жадаюць больш актыўна ўдзельнічаць у падрыхтоўцы Расійскай арбітальнай станцыі.

У красавіку 2026 года, пад час расійскага касмічнага форуму, Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Беларусі Уладзімір Каранік распавёў, што Беларусь вядзе перамовы з Расіяй аб адпраўцы свайго касманаўта ў касмічную місію на перспектыўную Расійскую арбітальную станцыю.

Крыніцы

Катэгорыя:Арбітальныя станцыі Катэгорыя:Касманаўтыка Расіі